У пункце пропуску «Райгардас» літоўскія мытнікі затрымалі буйную партыю беларускіх цыгарэт, паведамілі [1] на сайце Мытні Літоўскай Рэспублікі. Яны былі замаскіраваныя пад 22 тоны будаўнічых блокаў.
Па дакументах беларус перавозіў бетонныя блокі з Беларусі ў Вільнюс. У некаторых палетах блокі былі складзеныя асаблівым чынам, а ў нішы паміж імі змешчаныя цыгарэты. Каб мытнікі не заўважылі разыходжанні па вазе, у некаторыя нішы залілі бетон.
Па папярэдняй інфармацыі, у грузавіку перавозілася не менш за 100 тысяч пачак беларускіх цыгарэт агульным коштам каля 355 тысяч еўра.
Кіроўцу арыштавалі на месяц. Пачата дасудовае расследаванне.
Спасылкі
[1] https://www.lrmuitine.lt/web/guest/naujienos/aktualijos/aktualija?p_p_id=EXT_WPLISTALLNEWS&p_p_lifecycle=0&_EXT_WPLISTALLNEWS_obj_id=090004d28012a934
[2] https://zviazda.by/be/tags/kantrabanda
[3] https://zviazda.by/be/tags/litva