Нядаўна на новы малочнатаварны комплекс у аграгарадку Дзякавічы Жыткавіцкага раёна спецтранспартам прыбылі важныя замежныя госці. 300 кароў галштынскай пароды трое сутак у абсталяваных фурах ехалі сюды з Даніі. Гэтыя рагулі могуць даваць да 43 літраў малака ў суткі!
Пакуль навасёлы знаходзяцца на каранціне. А комплекс, аснашчаны ўсімі тэхналагічнымі навінкамі, па словах першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жыткавіцкага райвыканкама Мікалая П'яўко, адкрыецца праз некалькі тыдняў. Ён разлічаны на 2400 галоў, а малако з яго будзе пастаўляцца на Тураўскі малочны камбінат.
Фота Віктара ДРАЧОВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya