Ёсць ідэя стварыць у Бярозе мемарыял усім ахвярам рэпрэсій польскай акупацыйнай улады, заявіў дырэктар аналітычнага цэнтра «Актуальная Канцэпцыя» Аляксандр Шпакоўскі ў сваім тэлеграм-канале. Стары невялікі помнік савецкай эпохі прапанавана захаваць і ўпісаць у новую кампазіцыю.
Ідэя адужэла пасля ягонай паездкі з членамі Маладзёжнага парламента ў Бярозу, дзе падчас ІІ Рэчы Паспалітай месціўся вядомы сваімі нечалавечымі ўмовамі канцлагер.
«Зараз наша пакаленне абавязана не толькі абараніць заваяванні продкаў, але і аддаць ім доўг памяці», — сцярджае эксперт.
Падтрымаць гэтую ініцыятыву можна шляхам пералічэння сродкаў на дабрачынны рахунак BY70BLBB31341200000004836158. Сабраныя сродкі будуць выкарыстаны для ўзвядзення мемарыяла.
Бяроза-Картузская — канцэнтрацыйны лагер [1], створаны ўладамі Польскай Рэспублікі ў 1934 годзе ў горадзе Бяроза-Картузская (Заходняя Беларусь) у якасці месца пазасудовага інтэрнавання праціўнікаў кіруючага рэжыму. З 1934 па 1939 гг. у ім утрымліваліся па абвінавачванні ў «антыдзяржаўнай дзейнасці» праціўнікі рэжыму: камуністы, дзеячы беларускага, яўрэйскага, украінскага нацыянальных рухаў, польскія палітычныя апаненты Юзафа Пілсудскага.
Прэв'ю: ctv.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20210409/1617988075-adzin-z-samyh-zhorstkih-kanclagerau-hh-stagoddzya-znahodziusya-u-1930-ya-u
[2] https://zviazda.by/be/tags/byaroza-kartuzskaya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/byaroza-kartuzskaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/byaroza
[5] https://zviazda.by/be/tags/memaryyal
[6] https://zviazda.by/be/tags/rech-paspalitaya