zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Бронь для прыёму на работу

  • 26.04.2021 16:06
    • Аўтар:
    • Наталля Талівінская [1]
  • Грамадства [2]

У студзені—сакавіку 2021 года ў службу занятасці звярнуліся і зарэгістраваліся ў якасці беспрацоўных 3862 грамадзяніны, якія маюць дадатковыя гарантыі занятасці. (Гэта 22,9 працэнта ад агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных.)


Усяго дапамаглі знайсці пастаянную работу 2281 чалавеку. Сярод іх 831 беспрацоўны з ліку бацькоў у шматдзетных і няпоўных сем'ях, 436 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, 430 грамадзян, якіх вызвалілі з месцаў пазбаўлення волі, 258 асоб перадпенсійнага ўзросту, 132 маладыя чалавекі ва ўзросце да 21 года, што шукалі работу ўпершыню, 131 ваеннаслужачы, звольненыя з ваеннай службы, 27 асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, 21 ветэран баявых дзеянняў, восем грамадзян, якія выехалі з тэрыторый радыеактыўнага забруджвання, чатыры грамадзяніны, звольненыя з альтэрнатыўнай службы, і трое дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Дзяржава забяспечвае дадатковыя гарантыі ў галіне садзейнічання занятасці насельніцтва грамадзянам, якія асабліва маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольны на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы. Дадатковыя гарантыі забяспечваюцца шляхам устанаўлення наймальнікам броні для прыёму на работу, аказання паслуг па прафесійнай арыентацыі, арганізацыі навучання па запатрабаваных на рынку працы прафесіях, адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Дадатковыя гарантыі

Тэгі:
  • Наталля Талівінская [3]
  • праца [4]
  • служба занятасці [5]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by
Обслуживание в
weba.

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-talivinskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/natallya-talivinskaya-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/praca
[5] https://zviazda.by/be/tags/sluzhba-zanyatasci