Тры гады працуе ў сістэме аўтасэрвісу ў горадзе аўтабудаўнікоў Жодзіне Павел Сіліч. Увішны, ведае сваю справу дасканала, як кажуць, моцны і ўмелы спецыяліст.
У брыгадзе рамонтнікаў гума-тэхнічных вырабаў — так цяпер называецца гэтая рабочая пасада — Павел самы малады, тым не менш не саступае старэйшым і больш вопытным калегам. У горадзе задзейнічана каля дзесяці майстэрань па «абуванні» жалезных коней, а фірма, у якой шчыруе Павел, на слыху ў кожнага аўтаўладальніка. Мне часам даводзіцца паркавацца на вядомай пляцоўцы, мяняць зімовую «гуму» на летнюю і наадварот, латаць праколы. Стараюся трапіць у майстравыя рукі Сіліча, бо ведаю, што ён з усёю душою паставіцца да маіх праблем і дасць слушныя парады. У яго заўсёды пазітыўны настрой і прыветная ўсмешка, хоць праца яго — не з лёгкіх.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya