Ухвалены пераклад на беларускую мову Воднага кодэкса, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал [2].
Кодэкс рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць пры валоданні, карыстанні і распараджэнні водамі і воднымі аб’ектамі, і накіраваны на ахову і рацыянальнае, ўстойлівае выкарыстанне водных рэсурсаў, а таксама на абарону правоў і законных інтарэсаў водакарыстальнікаў.
«Пераклад ухвалены экспертным саветам, які складаецца з прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, вядучых ВНУ краіны і іншых арганізацый, у тым ліку недзяржаўных, і рэкамендаваны для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале », - гаворыцца ў паведамленні.
Усяго з пачатку працы экспертнай рады былі перакладзены на беларускую мову 9 заканадаўчых актаў: Кодэкс аб шлюбе і сям’і, Выбарчы, Грамадзянскі, Жыллёвы, Працоўны, Водны, Кодэкс аб зямлі, Кодэкс аб нетрах і Кодэкс аб судаўладкаванні і статусе суддзяў. З іх тэкстамі можна азнаёміцца ў раздзеле «Кодэксы Рэспублікі Беларусь» на pravo.by.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/odobren-perevod-vodnogo-kodeksa-na-belorusskij-jazyk-446315-2021/
[2] https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=Hk1400149&p1=1
[3] https://zviazda.by/be/tags/vodny-kodeks
[4] https://zviazda.by/be/tags/peraklad
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-pravavy-internet-partal-belarusi