22 чэрвеня ў гісторыі Беларусі — жалобная дата. 80 гадоў таму жыццё мільёнаў людзей падзялілася на «да» і «пасля» і ўжо ніколі не стала ранейшым. Беларусь, як ніякая іншая краіна, спазнала на сабе ўвесь жах «новага парадку», які прынеслі з сабой фашысты. І заплаціла вельмі вялікую цану — страціла кожнага трэцяга. Невыпадкова 22 чэрвеня ў нас — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
У аўторак па ўсёй краіне пройдзе Усебеларуская хвіліна маўчання. Прыняць удзел у ёй можа кожны. У 12.00 трэба спыніцца, каб успомніць... І падумаць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya