Хутка споўніцца дваццаць гадоў, як замак шаснаццатага стагоддзя ў былым мястэчку Любча Навагрудскага раёна зазнаў другое жыццё — пачалася яго рэстаўрацыя. Адраджэнне архітэктурна-гістарычнай каштоўнасці ўзяў на сябе былы любчанскі ўраджэнец Іван Пячынскі, які стварыў дабрачынны фонд, а сіламі валанцёраў і добраахвотнікаў пачалося ўзвядзенне веж і замкавых сцен. Ужо паўсталі дзве вежы, працягваецца будоўля трэцяй — над пакручастым берагам Нёмана, кладзецца паўночная сцяна. Гэтымі восеньскімі днямі праца ў замку не спыняецца. Сярод будаўнікоў на муроўцы сцяны шчыруе Іван Дзецюкоў (на фота), які прыехаў у якасці валанцёра з Аршанскага раёна. У аднаўленні помніка дойлідства дапамагаюць і вучні мясцовый школы, бо для іх такая праца, несумненна, гонар. Васьмікласнікі Павел Антановіч і Яўген Ігнатовіч гэтым разам упарадкоўвалі цэглу, былі падручнымі ў муляраў.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya