У Выдавецкім доме «Звязда» прадаўжаецца выпуск серыі кніг, якія адлюстроўваюць лепшыя здабыткі беларускай паэзіі другой паловы XX — пачатку XXI стагоддзяў. Навінка ў гэтым творчым праекце — зборнік вершаў лаўрэата Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» Алеся БАДАКА. Назва кнігі — «Уладар ветру».
Раней Выдавецкі дом «Звязда» выпусціў цэлы шэраг паэтычных зборнікаў, паяднаных фарматам, агульнымі падыходамі ў афармленні вокладак, — Анатоля Сыса («Звон»), Генадзя Бураўкіна («Мой боль і запавет»), народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна («Ніткі бліскавіц»), Леаніда Дранько-Майсюка («Скарб»). Укладальнікам гэтых кніг выступіў лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Віктар Шніп, дасведчаны знаўца нацыянальнай паэзіі, перакладчык.
У зборніку Алеся Бадака прадстаўлены творы з ранейшых яго паэтычных кніг — «Будзень» (1989), «За ценем самотнага сонца» (1995), «Маланкавы посах» (2004), «Развітанне з весчнасцю» (2019), а таксама новыя паэтычныя здабыткі таленавітага мастака слова.
Нагадаем, што за творчую працу паэт, перакладчык, празаік дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі — медалём Францыска Скарыны, ордэнам Францыска Скарыны. Таксама пісьменнік з’яўляецца лаўрэатам прэміі СНД «Зоркі Садружнасці». Творы Алеся Бадака перакладзены на рускую, польскую, украінскую, марыйскую, кітайскую, англійскую, венгерскую, украінскую і іншыя мовы народаў свету.
А ў бліжэйшых планах Выдавецкага дома «Звязда» — выданне паэтычных зборнікаў Яўгеніі Янішчыц, Васіля Сахарчука, Генадзя Праневіча, Алеся Пісьмянкова і іншых вядомых літаратараў.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/ales-badak-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/vydavecki-dom-zvyazda-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/leanid-dranko-maysyuk-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/genadz-buraukin
[7] https://zviazda.by/be/tags/rygor-baradulin
[8] https://zviazda.by/be/tags/paeziya
[9] https://zviazda.by/be/tags/anatol-sys
[10] https://zviazda.by/be/tags/yaugeniya-yanishchyc