Мастацкая галерэя «АртХаос» расцвіла яркімі фарбамі і шматлікімі кветкамі. Днямі тут адкрылася выстаўка мастака віцебскай школы Міхаіла Ляўковіча, які працуе ў жанры лірычнага абстракцыянізму. Назва выстаўкі «Зваротная сувязь» нібы запрашае кожнага бліжэй пазнаёміцца з яркімі, каляровымі і для кожнага асаблівымі карцінамі.
«Мне вельмі прыемна мець зносіны з Міхаілам Васільевічам і вельмі люблю і паважаю яго як чалавека. Я вельмі цёпла стаўлюся да яго мастацтва. Калі ведаеш чалавека, гледзячы на яго палотны, разумееш, што менавіта гэта і ў гэтых палотнах ўся глыбіня яго натуры. Калі чытаеш назвы, глядзіш на працу, разумееш, што тая самая зваротная сувязь прысутнічае, таму што ты пачынаеш размаўляць з мастаком. Гэтыя карціны напоўнены і душой, і святлом», — заўважыла дырэктар галерэі «АртХаос» Лілія Лукашэнка.
Завочна пазнаёміцца з мастаком і лепей зразумець яго ўнутраны свет і творчасць, ці інакш кажучы, атрымаць зваротную сувязь, можна прачытаўшы матэрыял [5] «Звязды».
«Гэта можа 45-я ці 46-я выстава, цяжка сказаць. Але справа не ў гэтым. Творчасць — гэта опіум, гэта любоў, ты растворышся ў гэтым і цалкам аддаешся эмоцыям. Чаму ўзнікла назва „Зваротная сувязь“. Я глыбока перакананы, што мы ўсе тварэння Божыя або тварэння космасу, надзелены асаблівымі ўласцівасцямі пазнаваць гэты свет, захапляцца гэтым светам. А роля мастака заключаецца ў тым, каб перакладаючы на выяўленчую мову, паказваць усе захапленні. Я па натуры лірык і я стараюся перажываць усё тое, што я бачу», — падзяліўся сам Міхаіл Ляўковіч.
Абстрактны жывапіс часам можа здацца няпростым і незразумелым. «Звязда» паклапацілася пра гэта. Папоўніць свае веды аб абстрактным жывапісе і вывучыць творчасць Міхаіла Ляўковіча можна [6] на віртуальным майстар-класе. А пасля — абавязкова ўжывую глядзець на карціны творцы.
Выстава «Зваротная сувязь» Міхаіла Ляўковіча працуе па адрасе г.Мінск, вул. Пятра Мсціслаўца 11 да 11 лістапада.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота Аліны МАЗАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/author/alina-mazavec
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://zviazda.by/be/vyyaulenchae-mastactva
[5] https://zviazda.by/be/news/20211011/1633963721-mastak-mihail-lyaukovich-kozhnuyu-karcinu-ya-prahodzhu-dushoy
[6] https://zviazda.by/be/news/20211018/1634558631-maystar-klas-pa-abstraktnym-zhyvapise-ad-mihasya-lyaukovicha
[7] https://zviazda.by/be/tags/mihail-lyaukovich
[8] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[9] https://zviazda.by/be/tags/arthaos