Правілы дарожнага руху забараняюць паркавацца на месцах для зарадкі электрамабіляў, заявіў начальнік аддзялення ГУ ДАІ МУС Аляксандр Шаўчэнка ў час семінара «Новае ў правілах дарожнага руху з 2022 года» на YouTube-канале Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, паведамляе [1] БелТА.
18 красавіка 2022 года выдадзены ўказ Прэзідэнта нумар 145 «Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху», якім скарэкціраваны правілы дарожнага руху. Асноўная частка змяненняў уступае ў сілу ў кастрычніку гэтага года.
«Уводзіцца паняцце „электрамабіль“, пад якім разумеецца транспартны сродак, які прыводзіцца ў рух толькі электрарухавіком ад унутранай перазараджальнай крыніцы электраэнергіі, — расказаў Аляксандр Шаўчэнка. — Для электрамабіляў прадугледжана магчымасць руху па паласе для грамадскага транспарту».
Акрамя таго, скарэкціравана паняцце спынення і стаянкі транспартнага сродку. «Гэта зроблена для таго, каб не займаліся месцы, прызначаныя для зарадкі электрамабіляў, — адзначыў начальнік аддзялення. — Так, пад спыненнем будзе разумецца ў тым ліку спыненне для зарадкі электрааўтамабіля. Адпаведна калі аўтамабіль з унутраным згараннем або іншы электрамабіль, які не зараджаецца, будуць стаяць на такім месцы, гэта будзе з’яўляцца парушэннем і ў гэтым выпадку прадугледжана эвакуацыя транспартнага сродку».
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/dai-pdr-zabaranjajuts-parkavatstsa-na-mestsah-dlja-zaradki-elektramabiljau-115130-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[4] https://zviazda.by/be/tags/zabarona
[5] https://zviazda.by/be/tags/parkouka
[6] https://zviazda.by/be/tags/zaradka
[7] https://zviazda.by/be/tags/elektramabili
[8] https://zviazda.by/be/tags/zmyanenni-u-pdr