Не трэба ехаць за трыдзявець земляў, каб атрымаць сапраўднае задавальненне ад вандроўкі. У Беларусі ёсць шмат цікавых мест, на любы густ. Напрыклад, экалагічная сцежка «Альманскія балоты» будзе цудоўным выбарам для тых, хто захапляецца флорай і фаўнай роднага краю. У сонечныя летнія дні там асабліва прыгожа.
Гэты турыстычны аб’ект размешчаны на тэрыторыі Столінскага раёна ў межах рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Альманскія балоты». Каб прайсці па экалагічнай сцежцы не трэба абуваць гумовыя боты: увесь шлях да возера Вялікае Засамінае выкладзены драўляным насцілам агульнай працягласцю больш за 1,5 км.
Вельмі багата флора і фаўна Альманскіх балот. Тут можна сустрэць шмат рэдкіх, у тым ліку занесеных у Чырвоную кнігу відаў жывёл і раслін.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/lizaveta-golad
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh