У старажытным Мсціслаўле, якому сёлета спаўняецца 887 гадоў, на галоўнай плошчы імя Пятра Мсціслаўца прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці. З раніцы дзясяткі мсціслаўчан з дзецьмі, таксама работнікі галоўных прадпрыемстваў горада і раёна сабраліся каля помніка славутаму друкару, каб ва ўзнёслай атмасферы аддаць даніну памяці людзям, якія ў гады вайны вызвалялі край ад акупантаў, вітаць лепшых працаўнікаў горада і раёна, удзельнічаць ва ўрачысчым шесці-парадзе, глядзець музычную кампазіцыю, якую падрыхтавалі лепшыя мастацкія калектывы Цэнтра культуры і дзіцячай школы мастацтваў. Гасцямі горада на гэтым мерапрыемстве былі дэлегацыі на чале кіраўнікоў адміністрацый трох раёнаў суседняй Расіі — Хіславіцкага, Манастыршчынскага і Шумячынскага Смаленскай вобласці. Па традыцыі, усе прысутныя на плошчы праспявалі гімн Беларусі. Да самага вечара ў горадзе будуць праходзіць забаўляльныя праграмы, канцэрты, дыскатэка.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci