Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» назваў тры ўмовы Незалежнасці, паведамляе [1] БелТА.
Ён адзначыў, што ўся гісторыя чалавецтва па вялікім рахунку барацьба за незалежнасць. «Хтосьці з вялікіх сказаў, што незалежнасць вельмі цяжка заваяваць, вельмі няпроста ўтрымаць і вельмі лёгка страціць. Таму ўсё, за што мы змагаемся, — за захаванне незалежнасці», — сказаў Раман Галоўчанка.
Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што незалежнасць — гэта не проста сцяг, герб, армія. «Гэта ў першую чаргу магчымасць жыць так, як вызначыць народ, жыць на сваёй зямлі, па тых законах, якія мы самі для сябе вызначым», — дадаў ён.
«Для незалежнасці вельмі важныя тры рэчы. Першае — моцны лідар, другое — патрыятызм людзей, трэцяе — квітнеючая эканоміка. Калі ўсе тры (складнікі. — Прыма. БелТА) разам, тады незалежнасць у надзейных руках», — адзначыў Раман Галоўчанка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/golovchenko-nazval-tri-uslovija-nezavisimosti-511607-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/nezalezhnasc