Першую казацкую капліцу ў гонар прападобнапакутніка Вадзіма Персідскага асвяціў мітрапаліт Веніямін. Для беларускага казацтва гэта падзея вельмі значная, таму што шлях да завершэння будаўніцтва быў зусім нялёгкі. Усё па асабістай ініцыятыве казакоў, уласнымі сіламі, без спонсарскай падтрымкі.
У 2011 г. грамадскае аб’яднанне «Мінская гарадская казацкая акруга» выкупіла участак ў садаводчым таварыстве «Крап» у Смалявіцкім раёне, каб узвесці там капліцу. Асаблівую ролю ў гэтым сыграў казачы палкоўнік Сяліцкі Вацлаў, які атрымаў дабраславенне на ініцыятыву ад мітрапаліта Філарэта.
У далейшым плануецца, што ў капліцы будуць праходзіць рэгулярныя богаслужэнні, якія будзе правіць Протаіерэй Андрэй Еўдакімаў, настаяцель парафіі храма святога Архангела Міхаіла ў г. Жодзіна.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/lizaveta-golad
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh