У Браслаўскім раёне ў гаспадарцы «Маяк Браслаўскі», якая лідзіруе, пяройдзены экватар жніва і заканчваецца абмалот азімых культур. Наогул, на палетках гаспадаркі сёлета засеялі азімых збожжавых культур дзве тысячы шэсцьсот гектараў і тысячу семсот гектараў яравых. Асабліва радуе хлебаробаў ураджай пшаніцы, бо на гектарны круг культура дае сорак два цэнтнеры. Сярод камбайнераў, дзякуючы якім гаспадарка спраўляецца на нялёгкай хлебнай ніве, шчыруюць трактарысты-браты Міхаіл і Віктар Вайтанцы (на здымку). Сёлета яны таксама ў ліку лідараў жніва не толькі сваёй гаспадаркі, але і раёна.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/tags/fotanavina