Сапраўдныя скарбы гісторыі не толькі Кармянскага раёна, але і ўсёй гісторыі айчыннай адукацыі і выхавання ўбачылі ўдзельнікі экспедыцыі ў музеі Панцеляймона Лепяшынскага. Размешчаны гэты музей недалёка ад райцэнтра і створаны быў у сярэдзіне мінулага стагоддзя, але свой сёняшні выгляд набыў нядаўна, дзякуючы ініцыятыве і падтрымцы мясцовых улад.
Панцеляймон Лепяшынскі — легендарны рэвалюцыянер, педагог рэфарматар, таленавіты пісьменнік. У экспазіцыі знаходзяцца ўласныя рэчы яго сям’і, дакументы як дарэвалюцыйнага перыяду так і пазнейшых часоў, кнігі, старажытная мэбля, прывезеная з Маскоўскай кватэры Лепяшынскіх.
Калісьці Лепяшынскі прапанаваў Леніну стварыць дзіцячую школу-камуну, дзе будуць жыць і вучыцца дзеці чырвонаармейцаў. Ідэя была падтрымана. Месцам для правядзення эксперымента была выбрана беларуская вёска Літвіновічы. Там на той час вучыліся больш за сорак хлопчыкаў і дзяўчынак. Неўзабаве гэта школа была пераведзена ў Маскву, а сам стваральнік і педагог-асветнік атрымаў прызначэнне на новую адказную пасаду.
Кармянскі Музей Панцеляймона Лепяшынскага — скарбніца ўнікальнай інфармацыі пра гісторыю гэтага края, прыцягальнае месца турыстычных і адукацыйных маршрутаў.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-belaruskaga-pismenstva-u-dobrushy
[4] https://zviazda.by/be/tags/daroga-da-svyatynyau-1