Другі год пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Крысціна Горбач працуе аграномам па насенняводстве ў найлепшым у Пухавіцкім раёне СВК — «Абярэг-Агра». За гэты час дзяўчына добра асвоіла спецыфіку важнага сектара гаспадаркі, без якога немагчыма правесці азімую альбо яравую сяўбу. Пасля паспяховай жніўнай кампаніі, у якой Крысціна таксама была задзейнічана, малады спецыяліст правярае захаванасць збожжавага насення ў засеках, кантралюе выкананне норм і тэхналогіі механізатарамі ў час восеньскай сяўбы, удзельнічае ў калектыўным узгадненні севазвароту. Азімыя зерневыя культуры ў гаспадарцы сёлета сеюцца на плошчы ў 1800 гектараў, і таму Крысціна дзённы час праводзіць на полі.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotanavina