Мінск «накрыла» першым сур’ёзным сёлета снегападам. Спачатку ледзь снежыла. Але праз гадзіну за белай завесай схаваліся гарадскія краявіды і разам з імі надзея гараджан на добрае надвор’е.
Неўзабаве пачали з’яўляцца аўтамабільныя пробкі на скрыжаваннях, а снежныя гурбы ўсё часцей прымушалі пешаходаў шукаць карацейшыя шляхі праз непагадзь.
Галоўныя транспартныя артэрыі горада снег перакрыць не здолеў: механізаваныя атрады камунальнай гаспадаркі своечасова выйшлі ў атаку на снегапад. Да расчысткі далучылася і мноства гараджан з простым, але заўжды надзейным рыштункам у руках.
Адзін са здымкаў гэтага фотарэпартажа зроблены каля будынка тэатра імя Янкі Купалы. Супрацоўнікі тэатра, выкарыстоўваючы снегаадкідвальнік з невялічкім бензаматорам і тыя ж самыя рыдлёўкі, расчысцілі дарогу да галоўнага ўвахода. Праз паўгадзіны ў тэатры пачынаецца спектакль. Ніякі снегапад не перашкодзіць!
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[4] https://zviazda.by/be/tags/sneg
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk