Найпрыгашэйшы сталічны сядзібна-паркавы комплекс — парк ў старой Лошыцы пасля начнога снегапада стаў сапраўды казачным, чароўным... Кожнае дрэўца, малое альбо вялікае, кожная яблыня ці груша ў Вавілаўскім садзе, кожны клён ці ліпы на алеях на набярэжнай, кожная галіначка сталі назвычай маляўнічымі. Гэта бачна ўсім тым, хто не пашкадаваў часу і наведаў знакаміты куток на берагах Свіслачы і Лошыцы, каб засведчыць гэты сакральны момант прыроды. Паглядзіце на гэта чараўніцтва ў старой Лошыцы і вы!
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[5] https://zviazda.by/be/tags/loshyca
[6] https://zviazda.by/be/tags/pryroda