8-9 красавіка ў сталічным Палацы спорту адбыўся адкрыты Міжнародны гімнастычны фестываль «Gym for Life. Belarus-2023».
Арганізатарам мерапрыемства выступіў гімнастычны клуб «Прынцэса спорту», які прадставіў для выступу каля 70%, што ўдзельнічаюць у спаборніцтве каманд.
На працягу двух дзён каманды юных гімнастаў ад 4 да 16 гадоў дэманстравалі сваё майстэрства.
Ацэньвала выступленні судзейская калегія, у склад якой увайшлі: майстар спорту міжнароднага класа, сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы, прызёр Кубкаў свету, шматразовы чэмпіён краіны Руслан Федчанка; сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2012 года, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года, чэмпіёнка Еўропы 2012 года, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Аліна Туміловіч; харэограф-пастаноўшчык, артыст, выкладчык Кірыл Балтрукоў.
Усе ўдзельнікі фестывалю атрымалі ўзнагароды і падарункі ад арганізатараў і спонсараў спаборніцтва.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktar-ivanchykau
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzeci-i-padletki
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport
[6] https://zviazda.by/be/tags/gimnastyka
[7] https://zviazda.by/be/tags/festyval