Дабрачынная акцыя «Лапа дружбы», прымеркаваная да Міжнароднага Дня абароны дзяцей, прайшла сёння раніцай ва ўнутраным дворыку гатэля для жывёл ДП «Фауна Горада».
Гасцей чакалі выстава катоў і сабак, конкурсная праграма з аніматарамі, майстар-класы ад ветэрынара па доглядзе жывёлы. Таксама можна было паглядзець, як кінолаг дрэсіруе сабак і даведацца, як паводзіць сябе, каб заставацца ў бяспецы пры сустрэчы з бяздомнымі жывёламі.
Дырэктар прадпрыемства ДП «Фауна Горада» Тамара Царыкоўская каментуе, што галоўная мэта акцыі — гэта пошук уладальнікаў для жывёл. На дадзены момант тут 109 сабак і 143 каты.
Дабрачынныя акцыі прадпрыемства праводзіць рэгулярна двойчы за год, аднак такое маштабнае мерапрыемства — ўпершыню.
Таксама Тамара Царыкоўская папярэджвае, што імпульсіўна браць жывёлу пасля такой акцыі яны не рэкамендуюць:
— Калі чалавек спантанна вырашыў забраць жывёлу, мы заўсёды гаворым: «Вам трэба падумаць», таму што жывёла — гэта адказнасць. Калі ж людзі прыходзяць мэтанакіравана — аддаём без праблем.
Дзеці былі ў захапленні ад гэтага мерапрыемства. Яны з задавальненнем гулялі з жывёламі, удзельнічалі ў конкурсах, рабілі фатаграфіі на тэматычнай фотазоне.
Таксама ўсім жадаючым была дадзена магчымасць наведаць з экскурсіяй ДП «Фауна горада» і нават выгуляць жывёл пасля папярэдняга інструктажу.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/lizaveta-golad
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[4] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-abarony-dzyacey
[5] https://zviazda.by/be/tags/dabrachynnaya-akcyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/lapa-druzhby