Праграма ІІІ Міжнароднага тэатральнага форуму не толькі складзена, але напрыканцы ліпеня ўжо пачаўся продаж квіткоў на паказы спектакляў.
Адпаведна, у публікі ёсць час вывучыць фестывальную афішу і вызначыцца з тым, што хочацца паглядзець. А калі выбар будзе зроблены ў бок не аднаго спектакля, то нашы тэатралы маюць магчымасць падрыхтавацца фінансава, нешта адкласці на квіткі. Час ёсць: фестываль "Тэатр" пройдзе ў Мінску з 28 верасня па 21 кастрычніка. Кошт квіткоў вельмі розны: ад 40 тысяч да 350 тысяч беларускіх рублёў.
Ларыса ЦІМОШЫК.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/larysa-cimoshyk
[2] https://zviazda.by/be/teatr
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyrandolya
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/pragrama-iii-mizhnarodnaga-teatralnaga-forumu
[6] https://zviazda.by/be/tags/festyval-teatr