Увесь тэатр — гэта жыццё, і ўсе мы ў ім акцёры
Мінск гэтымі днямі проста перанасычаны тэатральнымі падзеямі. Так прыемна! Ёсць куды схадзіць, над чым паразважаць. Адчуваеш поўнае паглыбленне ў міжнародны тэатральны кантэкст. Прычым, заўважце, у сталіцы Беларусі.
10-ы міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар» працягнецца да 28 верасня. Падчас гэтага фэсту мы яшчэ паглядзім, а потым і вам раскажам, эстонскі спектакль «Жывеш так і не заўважаеш, як сам на тым свеце апынаешся» паводле п'есы нашага драматурга Паўла Пражко «Майткі»; літоўскі спектакль «Цырк»; грузінскі спектакль «Ана і ананас» паводле Мікалая Рудкоўскага.
Міжнародны тэатральны форум «ТэАрт» будзе ісці амаль месяц — з 28 верасня па 21 кастрычніка. І вось днямі адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды адкрыцця, якая ператварылася ў «круглы стол» па абмеркаванні мецэнацтва ў мастацтве на прыкладзе галоўных спонсараў і партнёраў «ТэАрта» — Белгазпрамбанка і «Газпрам трансгаз Беларусь». І вось яна адбылася ў той жа дзень, калі я паглядзела «Латэнтных мужчын» Карняга. І ўсё гэта ў мяне змяшалася ў нейкі адзін набор думак пад назвай «сучасная беларуская тэатральная сітуацыя». Імі і спяшаюся з вамі падзяліцца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zhyrandolya