У Мінску з'явіцца спецыяльная запраўка для электрамабіляў, дзе зарадзіць аўто можна будзе ў разы хутчэй. Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск — Навіны» старшыня праўлення групы кампаній «А-100» Аляксандр Ценцер, у сталіцу ўжо прыбыло абсталяванне і спецыялісты займаюцца яго ўстаноўкай.
— Сёння падзарадзіць аўто можна на любой запраўцы. Іншая справа, што на гэта спатрэбіцца 7-8 гадзін, — адзначыў А. Ценцер. — Наш праект спецыяльнай запраўкі для электрамабіляў унікальны тым, што тут на поўную зарадку патрабуецца ўсяго паўгадзіны. Пакуль плануецца запусціць усяго адзін такі пункт, паколькі электрамабіляў у Мінску яшчэ не вельмі шмат.
Дар'я АРОЛ, «Мінск — Навіны».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[4] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/elektramabil
[7] https://zviazda.by/be/tags/zaprauka