Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XV Міжнароднага тэлекінафоруму "Разам".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што тэлекінафорум "Разам" - значная культурная падзея, якая аб'ядноўвае майстроў экрана з дзясяткаў краін блізкага і далёкага замежжа.
"Цяперашні, юбілейны XV форум асаблівы. Ён праводзіцца ў год святкавання 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны, 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў перыяд падрыхтоўкі да слаўнага юбілею нашай агульнай Вялікай Перамогі, - гаворыцца ў прывітанні. - Памяць аб гэтых гістарычных падзеях непарыўна звязвае нас, служыць цвёрдай апорай для ўмацавання дружбы, узаемаразумення і братэрскага адзінства".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць ролі кіно і тэлебачання ў фарміраванні светапоглядных каштоўнасцей, развіцці міжнацыянальных і міждзяржаўных адносін.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/kultura-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/razam
[4] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[5] https://zviazda.by/be/tags/telekinaforum