Супрацоўнікі міліцыі заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу грамадзянам. Напрыклад, нядаўна ў Дрыбіне яны ўстанавілі новую агароджу ветэрану вайны.
— Да нас звярнуўся інвалід Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Ягоравіч Зухцікаў. Мы абмеркавалі яго просьбу на афіцэрскім сходзе і аднагалосна вырашылі дапамагчы. У наступны пасля звароту выхадны дзень завіталі да пенсіянера і хутка зрабілі сваю справу. Цяпер яго сядзібу агароджвае 30-метровы плот, — паведаміў маёр Міхаіл Акінчыц, намеснік начальніка Дрыбінскага РАУС.
Сваякі ветэрана напісалі ў Дрыбінскі РАУС падзяку — за чуласць. Прыемна, што гэты выпадак не выключэнне. На рахунку дрыбінскіх міліцыянераў шмат добрых спраў.
Яны заўсёды клапоцяцца пра імідж сваёй прафесіі. Нядаўна на VІ рэгіянальным фестывалі народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» [3] арганізавалі міні-выстаўку спецсродкаў. Усе ахвотныя мелі магчымасць прымераць на сябе бронекамізэльку, шлем і іншую амуніцыю.
Падлеткі і іх бацькі пыталіся пра службу ў міліцыі, удакладнялі, як паступіць ва ўстановы адукацыі МУС. Міхаіл Акінчыц асабіста інструктаваў кожнага, хто праяўляў цікавасць — а такіх аказалася каля 200 чалавек.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://zviazda.by/be/news/20160820/1471652777-drybin-zaprashae-na-festyval-narodnay-tvorchasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/supracouniki-milicyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/novaya-agarodzha
[6] https://zviazda.by/be/tags/veteran-vayny
[7] https://zviazda.by/be/tags/drybin
[8] https://zviazda.by/be/tags/drybinskiya-tarzhki-0