Ліст
Спазнаваць свет і сябе ў гэтым свеце, прапускаючы праз сэрца ўсе яго праявы: дабрыню, раўнадушша, каханне, роспач, надзею, расчараванне. Увасабляць Перажытае ў слова. Пісаць так, як адчуваеш – шчыра, нічога не ўтойваючы, але тонка і далікатна. Гэтым дарам – пераплаўляць у мастацкае слова свае пачуцці – надзелена маладая азербайджанская паэтэса Лэйла Аліева, чый зборнік вершаў “Ліст” пабачыў свет у Выдавецкім доме “Звязда”.
Лілеі тварык чароўны
У зборніку “Лілеі тварык чароўны” – дзявятым у серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”– даволі блізкі да нас па часе паэт Сюй Чжымо (1897 – 1931), здаецца, след у след ідзе за папярэднікамі даўнімі. Дакладны ў вызначэннях унутранага свету чалавека, у асэнсаванні кахання, самой ідэі блізкасці людзей, кітайскі рамантык Сюй Чжымо пранікае ў глыбіні светабачання і спрабуе замацаваць няўлоўнасць прыгажосці жыцця. Іншы па манеры сузірання навакольнай рэчаіснасці, іншы ў памкненнях зазірнуць за небакрай душы, паэт вельмі падобны на такіх разбуральнікаў кансерватыўных традыцый, як Андрэй Вазнясенскі, Бэла Ахмадуліна, Алесь Разанаў...