Прыгоды хлопчыка Валодзіка і яго сонечных сяброў
У казачнай аповесці апісваюцца незвычайныя прыгоды хлопчыка і яго надзейных сяброў — сонечных зайчыкаў Цёпы і Які. Кніга насычана пазнавальнай інфармацыяй пра тое, што такое святло, якую карысць яно прыносіць людзям, як адбываецца працэс фотасінтэзу, як Сонца ўплывае на фарміраванне клімату, чаму мы бачым свет рознакаляровым.