«Далейшае паглыбленне беларуска-аманскіх адносін можа стаць новым пунктам росту для абедзвюх эканомік і стымулам для развіцця чалавечага капіталу. Пра гэта сведчаць цяперашні ўзровень палітычных кантактаў і створаны намі зачын. Але ёсць і каласальны нерэалізаваны патэнцыял».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў артыкуле для вядучых СМІ Амана. 16 снежня 2024 года
На факультэце журналістыкі БДУ ў гэтую пятніцу свята — урачыстае мерапрыемства з нагоды 80-гадовага юбілею. І настрой у мяне асабіста з гэтай нагоды ўзнёсла-ўрачысты, нібы святкуе шаноўны юбілей — прычым у добрым здароўі і на сваіх нагах — хтосьці з тваіх родзічаў ці знаёмых, каму ты абавязаны чымсьці вельмі важным у жыцці. Хтосьці, думаю, тут усміхнецца скептычна: маўляў, так кожны чалавек з вышэйшай адукацыяй можа сказаць пра сваю альма-матар, але ж адушаўляць факультэт, параўноўваючы яго з блізкім чалавекам, — гэта ўжо занадта. Магчыма, яно і так, калі гэта не пра журфак. Журфак жа сам па сабе нават не жывы арганізм, а асоба, са сваімі характарам, звычкамі, якасцямі, душой, калі хочаце. І пісаць пра яго — якім ён запомніўся табе за пяць гадоў, што вы правялі разам, — трэба менавіта як пра суб’ект адушаўлёны.