Top.Mail.Ru
Як вырасціць неабыякавае дзіця?

Як вырасціць неабыякавае дзіця?

31.12.2024

Колькі трэба вынесці чалавеку болю, гора, непрыемнасцей, каб не ачарсцвець душой, не зрабіцца чалавеканенавіснікам, не азлобіцца на ўвесь свет? Хто вінаваты ў тым, што людзі вырастаюць абыякавымі да жыцця? Якія рычагі неабходна ўключыць, якія метады і спосабы дзеяння абраць, каб выратаваць нашых дзяцей з тых жыццёвых путаў, у якія яны часам трапляюць яшчэ ў раннім дзяцінстве?

На гэтыя пытанні дае адказ кніга Тамары Кавальчук «Добрае сэрца». Зборнік выйшаў напрыканцы жніўня ў Выдавецкім доме «Звязда». Трынаццаць апавяданняў, на першы погляд, не звязаны між сабою тэматычна. Але іх аб’ядноўвае ідэя выхавання ці нават уратавання дабрынёй.

Галоўнае слова паэтаў адзінаццатага нумара «Маладосці» — вецер

Галоўнае слова паэтаў адзінаццатага нумара «Маладосці» — вецер

30.12.2024

Адзінаццаты нумар часопіса вылучаецца з шэрагу папярэдніх асаблівай напоўненасцю архіўна-мемарыяльнай літаратурнай часткі. Лістапад — месяц, калі нарадзілася і пакінула гэты свет Яўгенія Янішчыц, калі мы адзначаем 125-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова. 

Гімны і малітвы Алеся Казекі

Гімны і малітвы Алеся Казекі

26.12.2024

Мяне пакарыла паэзія са зборніка Алеся Казекі «Песня роднай зямлі» (Мінск, «Мастацкая літаратура»). Ужо на першых старонках выразна адчуваецца тое, што спецыялісты называюць пластыкай мовы. Яе магнетызм, яе чароўныя ўніверсальныя звароты падкупляюць і быццам вабяць усё далей і глыбей на тэрыторыю аўтарскай свядомасці і па-майстэрску пабудаванага ёю паэтычнага свету.

На старонках лістападаўскага «Полымя» — творы пераможцаў літаратурных конкурсаў

На старонках лістападаўскага «Полымя» — творы пераможцаў літаратурных конкурсаў

25.12.2024

Ужо напагатове снежаньскае «Полымя», запланаваны змест студзеньскага на 2025 год, а мы з «ЛіМам» яшчэ не прабегліся па лістападаўскім літаратурна-мастацкім «цаліку»! Ледзьве не галопам сёння будзем даганяць такі спрытны ў сваіх здольнасцях уцякаць ад людзей здрадлівы час. Проза, паэзія, успаміны, архіўныя навінкі, навуковыя здагадкі, рэцэнзіі — усяму пералічанаму ёсць месца на старонках значнага для сферы літаратуры і навукі аб ёй часопіса.

Лістападаўскі нумар «Нёмана» напоўнены лірыкай, псіхалагізмам і светлымі пачуццямі

Лістападаўскі нумар «Нёмана» напоўнены лірыкай, псіхалагізмам і светлымі пачуццямі

18.12.2024

Лірыкай, псіхалагізмам і светлымі пачуццямі напоўнены новы нумар часопіса «Нёман». Пісьменнікі разважаюць пра зменлівасць быцця, каханне, пра цеснае ўзаемадзеянне чалавечых пачуццяў, з якога складаецца наша жыццё. Аўтары звяртаюцца да класічных літаратурных сюжэтаў, дзе дабро перамагае зло, холад і цемра змяняюцца цеплынёй і святлом, а героі знаходзяць сапраўднае каханне.

Як расказаць дзецям пра сур'ёзныя рэчы?

Як расказаць дзецям пра сур'ёзныя рэчы?

10.12.2024

Сёлета Анатоль Зэкаў выдаў дзве кнігі для юных чытачоў: «Ела львіца піцу» і «Дзе схавалася лета?». Першая выйшла ў сталічным выдавецтве «Народная асвета», другая — у гомельскім выдавецтве «Барк». У абедзвюх — вершы, адрасаваныя дзецям малодшага школьнага ўзросту. Героі кніг — звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі з іх заняткамі, гульнямі і забавамі, захапленнямі і прыгодамі.

Казкі Міколы Чарняўскага

Казкі Міколы Чарняўскага

09.12.2024

Новая кніга Міколы Чарняўскага «Здарэнне ў цырку», якая толькі што выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда», цалкам складаецца з казак. Таму невыпадкова эпіграфам да яе Мікола Мікалаевіч узяў словы з ліста Аляксандра Пушкіна свайму брату Лёвачку, які дзяліўся з ім уражаннямі ад гісторый, пачутых ад нянькі Арыны Радзівонаўны: «Ах, что за прелесть, эти сказки!..». І запэўніў у гэтым у своеасаблівым вершаваным уступе сваіх будучых маленькіх чытачоў. Ды і не толькі іх, бо, няма сумнення, пазнаёміцца з творамі такога слыннага дзіцячага пісьменніка, якім з’яўляецца Мікола Чарняўскі, нямала ахвотных і сярод дарослых прыхільнікаў нацыянальнага прыгожага пісьменства:

Казкі — цуды, сіла — казкі,

Як дабро тварыць — падказкі.

Як з сябрамі,

З імі знайся,

Забываць іх — не спяшайся.

Прыгоды Альмы, Лізы і яе сяброў працягваюцца

Прыгоды Альмы, Лізы і яе сяброў працягваюцца

05.12.2024

Бадай, некаторыя чытачы знаёмы з кнігамі Алеся Марціновіча «Альма. Прыгоды на Зямлі і ў космасе», «Ліза — пераможца тыгра», «Казкі сабачкі Альмы», галоўнымі героямі якіх з’яўляюцца гэтыя дзве чатырохногія сяброўкі. Ды і не толькі яны. Другая кніга заканчвалася так: «Нечакана адбылося непрадбачанае. Што канкрэтна, даведаешся з маёй чарговай кнігі пра Альму, Лізу і яе сяброў». 

Пра што пішуць аўтары кастрычніцкай «Маладосці»?

Пра што пішуць аўтары кастрычніцкай «Маладосці»?

02.12.2024

Кантрастам восеньскай шэрані, якую падкрэслівае афармленне з элементамі гарадской архітэктуры (дзякуй мастаку Мішу Дайлідаву), выступае лімонная вокладка кастрычніцкай «Маладосці», а форзацы аздабляюць ілюстрацыі — рэпрадукцыі акварэляў Надзеі Барай — гарадскія і вясковыя птушкі ў халодную пару года. Гэтым разам рэдакцыя адабрала для нумара паэзію Аляксандры Жалязновай, Кацярыны Мізерыі, Іны Мароз, Алеся Дубоўскага, Віктара Яраца, прозу Ганны-Марыі Гаранінай, Ксеніі Кузняцовай, Івана Мелава, Зінаіды Дудзюк, Івана Пяшко. Асобныя творы ўжо могуць ствараць навагодні настрой.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю