Яркім прыкладам аўтарскага ўяўлення пра гарманічнае суіснаванне фантастычнага і рэальнага свету ў самім тэксце з’яўляецца творчасць Надзеі Ясмінскай («Кнігармонія», «Рыцар з чыстым імем»). Яе кніга «Зялёныя песні Эрмінціі» вызначаецца сумяшчэннем фэнтэзійных паэтычных і празаічных тэкстаў, якія могуць быць адрасаваны як дарослым, так і дзецям. Адметна тое, што характар галоўнага героя ці персанажа эвалюцыянуе на працягу развіцця сюжэта непаўторных твораў пісьменніцы.
Яўрэі на Жлобіншчыне кампактна сяліліся здаўна. Да рэвалюцыі яны складалі значную частку насельніцтва мястэчка Жлобін, старажытнага Стрэшына, іншых мясцовых паселішчаў. Сярод яўрэяў было нямала талентаў, у тым ліку пісьменнік Рыгор (Гірш) Добін (1905–2001).
Не так даўно да мяне на работу наведаліся знаёмыя дачкі і ўнучкі туркменскага пісьменніка Ашыра Назарава. Перадалі ад сям’і нашчадкаў даўняга майго сябра прывітанне і новую кнігу празаіка-франтавіка, якую за свае сродкі выдалі ў Ашхабадзе... Абрадаваўшыся гэтай сустрэчы, я шмат што ўспомніў з сярэдзіны 1980-х...
Адзін з самых слынных беларускіх перакладчыкаў — Юрка Гаўрук — аўтабіяграфію назваў «І сонца, і хмары». Пачаў яе так: «Аглядаючыся на сваё жыццё праз 60 гадоў, дзіву даешся, да чаго ўсё ж трывалая істота — чалавек <...>». Усё ў гэтых словах праўдзіва. Рана заявіў пра сябе.
Новая кнiга «Мiтрапалiт Фiларэт (Вахрамееў): да 90-годдзя з дня нараджэння» ўбачыла свет у выдавецтве «Мастацкая лiтаратура».
Журналістку і пісьменніцу Таццяну Канапацкую добра ведаюць у Лунінецкім раёне, на Берасцейшчыне, увогуле ў Беларусі. Працуючы ў «Лунінецкіх навінах», адной з найцікавейшых «раёнак» краіны і сёння, Таццяна Васільеўна зрабіла неймаверна шмат дзеля захавання гістарычнай памяці пра ўраджэнцаў Лунінеччыны, дзеля пашырэння ведання пра іх. Работа над падрыхтоўкай гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Лунінецкі раён» вывела яе на магістральны шлях у краязнаўстве. Журналістка, не зважаючы на тое, займала яна пасаду ці проста была аўтарам «раёнкі», заўжды выступала (і актыўна працягвае рабіць гэта цяпер) ініцыятарам, арганізатарам мноства мерапрыемстваў, конкурсаў, творчых, асветніцкіх праектаў. Яны звязаны з наведваннем Аляксандрам Блокам палескай старонкі ў Першую сусветную вайну, з постаццю пісьменніка і краязнаўца Міколы Калінковіча (у горадзе пастаўлены помнік літаратару, названа яго імем адна з вуліц), з узнаўленнем старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны...
У межах ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу падвялі вынікі 64-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Беларускія выдавецтвы зноў парадавалі чытачоў годнымі творамі: ад пазнавальнай дзіцячай літаратуры да сур’ёзных краязнаўчых работ, якія датычацца гісторыі нашай краіны, раскрываюць культурнае багацце беларусаў і робяць значны ўнёсак у агульную будучыню.
Кніга становіцца не толькі носьбітам ведаў і сховішчам гістарычнай памяці, але і прадметам мастацтва. Ілюстрацыі, вокладка, шрыфт — усё мае значэнне падчас стварэння новага шэдэўра. Таму і выдавецтвы, і аўтары кожны год спрабуюць пераўзысці мінулыя дасягненні і задаць новы вектар у развіцці сучаснай літаратуры. Сёлета прафесійнае журы нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» з цяжкасцю вызначыла пераможцаў творчага спаборніцтва, бо прэтэндэнтаў на Гран-пры было шмат. Аднак вынікі падведзены, пераможцы вызначаны, а для чытачоў адкрыліся новыя гарызонты ведаў, натхнення і творчага пошуку!
Выдавецкі дом «Звязда» традыцыйна паказаў высокі ўзровень майстэрства: сярод пераможцаў конкурсу кнігі — «Урокі Данбаса», «Ведаем, ганарымся! Вядомыя людзі Беларусі ў партрэтах і нарысах», «Дом на вадзе»...
У свеце сучаснай беларускай літаратуры заўсёды ёсць месца для адкрыцця новых гарызонтаў і паглыблення ў нязведанае. Дзяржаўныя выдавецтвы працягваюць радаваць чытачоў яркімі выданнямі, дзе кожны зможа знайсці для сябе штосьці цікавае. Прапаноўваем чытачам пазнаёміцца з цікавымі навінкамі, якія напаўняюць сэрца незвычайнымі эмоцыямі, і далучыцца да займальнага падарожжа па сцежках мастацкай літаратуры.
12 сакавіка ў Мінску адкрылася XXXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Больш за 20 краін прадстаўляюць на гэтым асветніцкім форуме сотні, тысячы новых кніг, выдадзеных у розных кутках свету. І не згубяцца, відавочна, сярод гэтага мноства шматколерных вокладак і кнігі беларускіх пісьменнікаў з паэтычнымі і празаічнымі творамі ў перакладзе на іншыя мовы. Пра гэта — наша размова са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Карлюкевічам.
На гэтым тыдні ў беларускай сталіцы праходзіць XXXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Гэта сапраўднае свята для аматараў чытання, усіх, хто стварае кнігі і працуе для развіцця літаратуры як у Беларусі, так і за яе межамі. Маштаб сёлетняй выстаўкі пацвярджае вялікая колькасць экспанентаў — звыш 500 больш як з 20 краін свету (упершыню ў Мінску на высокім узроўні прадстаўлена літаратура ААЭ). Пачэснае месца на кніжным форуме адведзена дзяржавам — удзельніцам ЕАЭС. І гэта вельмі сімвалічна: Беларусь сёлета старшынствуе ў Еўразійскім эканамічным саюзе, таму цэнтральны стэнд — менавіта інтэрактыўная калектыўная экспазіцыя краін — удзельніц ЕАЭС. Ёсць яшчэ адна сімвалічная дэталь, якая аб’ядноўвае літаратуру розных краін: чырвонай ніткай у тэматыцы сёлетняй кніжнай выстаўкі праходзіць такая значная падзея, як 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.