Top.Mail.Ru
Дакументы як каштоўнасць

Дакументы як каштоўнасць

23.09.2025
Да 105-годдзя Купалаўскага тэатра адкрылася ўнікальная выстаўка
Маштаб паэмы — у межах адной пастаноўкі

Маштаб паэмы — у межах адной пастаноўкі

19.09.2025
Творчасць Коласа ў фармаце батлейкі
У Беларусі фарміруюць заяўкі на галоўны нацыянальны тэатральны конкурс

У Беларусі фарміруюць заяўкі на галоўны нацыянальны тэатральны конкурс

12.08.2025

Айчынным тэатрам дадзены час да 18 жніўня, каб вызначыць спектаклі, якія могуць прэтэндаваць на найвышэйшую прафесійную ўзнагароду краіны — Нацыянальную тэатральную прэмію, — і падаць сваю заяўку ў Міністэрства культуры. Ад аднаго тэатральнага калектыву можа быць дзве заяўкі са спектаклямі-прэтэндэнтамі ў адной намінацыі. І гэта пры тым, што ў тэатральным жыцці летам зацішша — так званы «мёртвы сезон», калі большасць калектываў адпачываюць. Але такая адказная справа не церпіць паўзы, бо трэба паспець да вызначанага тэрміну... 

Ці бываюць чужыя дзеці?

Ці бываюць чужыя дзеці?

31.07.2025

Мужчыны — чулыя і з тонкай душой, якія ўмеюць любіць, верыць і дараваць, — галоўныя героі спектакля «Старэйшы сын», што з’явіўся ў афішы маладзёжнага тэатра напрыканцы тэатральнага сезона. Героі, якіх не хапае, — простыя людзі са сваімі характарамі і хібамі, не ідэальныя, бо могуць памыляцца і здольныя на ўчынкі, якія не робяць ім гонар, але гэтыя людзі адчуваюць і шануюць дабро. Яно яднае нават чужых людзей, якія па сутнасці становяцца адной сям’ёй... 

«Кара-ціці-кара» — новы спектакль на коласаўскай сцэне

«Кара-ціці-кара» — новы спектакль на коласаўскай сцэне

25.07.2025

Прэм’ерай пачаўся тэатральны ліпень на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Драма-пераасэнсаванне — так вызначыў жанр пастаноўкі «Кара-ціці-кара» рэжысёр, мастацкі кіраўнік тэатра Канстанцін Ганчароў. Асновай для спектакля стала п’еса І. Грэкавай, П. Лунгіна «Удовін параход». 

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры аднавілі спектакль «Вішнёвы сад»

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры аднавілі спектакль «Вішнёвы сад»

21.07.2025

Антон Чэхаў вызначыў жанр сваёй п’есы як камедыю. Напэўна, яна з шэрагу тых, калі «смешна, каб не было так сумна». Яшчэ са школьных гадоў мы ведаем яе змест: і сапраўды, некаторыя вобразы выклікалі ўсмешку (ну, дзівакі ж!), матывы асобных герояў наогул маглі падавацца незразумелымі (усё ж твор напісаны ў самым пачатку ХХ стагоддзя, і ў ім можа быць закладзена прадчуванне пэўных падзей). А вобразы Ранеўскай і Лапахіна — супрацьлеглыя, і было цалкам зразумела, хто натура, якая сыходзіць, а хто бярэ верх (і чаму). Але галоўны балетмайстар тэатра Сяргей Мікель у ХХІ стагоддзі «прачытаў» гэты твор па-свойму: галоўным героем у яго балеце стаў сам вішнёвы сад — менавіта дрэвы, якія маюць душу, — праз іх мы ўспрымаем усё, што адбываецца на сцэне. І праз іх вызначаем жанр ужо новага — харэаграфічнага — твора: якая можа быць камедыя, калі гіне прыгажосць?

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю