Top.Mail.Ru
Цёплыя ўспаміны Якуба Коласа пра Узбекістан адлюстраваны і ў вершах, і ў кіно
287

Цёплыя ўспаміны Якуба Коласа пра Узбекістан адлюстраваны і ў вершах, і ў кіно

23.07.2025

У народнага паэта Беларусі шмат вершаў пра Узбекістан і яго славутасці: нядзіўна, бо ў Ташкенце ён быў у эвакуацыі два з паловай гады. Пра гэта нагадалі падчас імпрэзы «Край-друг Узбекістан», якая адбылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.  Падзея была адметная тым, што ў сценах «Дома Коласа» паказалі дакументальную стужку «Ташкенцкая торба», створаную кінамайстрамі студыі «Беларусьфільм» пры ўдзеле Агенцтва кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры і турызму Рэспублікі Узбекістан і Кінастудыі дакументальных і хранікальных фільмаў Ташкента. Фільм атрымаў назву паводле паэтычнага сшытка, які Колас складаў у эвакуацыі. 

Дакументальная аснова беларускіх фільмаў аб вайне
403

Дакументальная аснова беларускіх фільмаў аб вайне

01.07.2025

Кіно, якое было подзвігам, кіно, якое рабілі героі... Пра іх ішла размова ў Музеі гісторыі беларускага кіно, дзе кіназнаўцы, архівісты і прадстаўнікі кінематаграфічнай супольнасці гаварылі аб тым, як рэальныя дакументы і ваенныя архівы, у якіх захоўваецца шмат кінаі фотахронікі, дапамагаюць лепш зразумець наша мінулае. Круглы стол на тэму «Кінафотадакумент як гістарычная памяць аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» быў прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Што можна адшукаць у спадчыне Аляксея Дударава?
295

Што можна адшукаць у спадчыне Аляксея Дударава?

20.06.2025

Сапраўднае застанецца, нават калі мы ўжо завершым зямны шлях. Бо нішто не мае такой каштоўнасці, як слова, сказанае іншым, як памяць, якая сагравае праз гады, як святло асобы, што падказвае рух у патрэбным кірунку. Менавіта такія думкі ўзнікаюць пасля наведвання часовай экспазіцыі «Спадчына Дударава: слова, кадр, сцэна». Выстаўка пачала працаваць у Музеі гісторыі беларускага кіно (філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь) і прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, беларускага празаіка, драматурга Аляксея Дударава. 

Іван Паўлаў: Адчуваю сябе чалавекам, які зрабіў правільны выбар
198

Іван Паўлаў: Адчуваю сябе чалавекам, які зрабіў правільны выбар

03.06.2025

Рэжысёр, сцэнарыст Іван Паўлаў належыць да тых творцаў, для каго важна кожнай сваёй карцінай нагадваць гледачу пра значнае, вечнае, выклікаючы жывыя эмоцыі. З яго апошніх работ аўдыторыя прыгадае кінастужкі «Падрыў», «Час вярнуцца», якія апавядаюць пра лёсы людзей ва ўмовах вайны. Кожная з іх — не проста вандроўка ў гісторыю мінулага, але і магчымасць ацаніць учынкі герояў, натхніцца прыкладамі іх самаахвярнасці. 

Праўда вайны ў празаічным радку і кадры
270

Праўда вайны ў празаічным радку і кадры

28.05.2025

Цягу да літаратурных твораў, якія даюць магчымасць шматлікіх інтэрпрэтацый унутранага свету чалавека, матываў яго паводзін і могуць легчы ў аснову сцэнарыяў, маюць многія майстры кінамастацтва. Яна праявілася і ў творчасці Ларысы Шэпіцькі, якая стварыла мала кінапалотнаў, але, тым не менш, назаўсёды ўпісала сваё імя ў гісторыю сусветнага кінамастацтва.

Пра што расказвае фільм «Мемарыяльныя комплексы Беларусі»?
217

Пра што расказвае фільм «Мемарыяльныя комплексы Беларусі»?

21.05.2025

Важныя ўрокі мінулага прапаноўваюць стваральнікі паўнаметражнага фільма «Мемарыяльныя комплексы Беларусі — 2», што ўбачыў свет на студыі анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Гледачоў чакаюць пяць новых дакументальна-мастацкіх навел, у якіх распавядаецца пра месцы ўшанавання гісторыі і гераічнае мінулае нашага народа. 


Гераізм касмічнага ўзроўню
243

Гераізм касмічнага ўзроўню

29.04.2025

Напярэдадні Дня касманаўтыкі ў кінатэатры «Піянер» прэзентавалі дакументальны фільм «Наш космас». Яго на студыі «Летапіс» нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» стварыў рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Лось з камандай прафесіяналаў. Кінапраца прысвечана ўнёску Беларусі і беларусаў у асваенне касмічнай прасторы. 

Як айчынны кінематограф расказвае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны?
288

Як айчынны кінематограф расказвае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны?

28.04.2025

У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстаўка эскізаў і кадраў з фільмаў савецкіх рэжысёраў «Беларускі кінематограф аб Вялікай Айчыннай вайне». Экспазіцыя прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Выстаўка будзе праходзіць да 17 мая (уваход вольны). Наведвальнікі змогуць пабачыць эксклюзіўныя візуальныя матэрыялы з гісторыі айчыннага кінематографа. 

Кінапаэзія Таніна Гуэры
217

Кінапаэзія Таніна Гуэры

08.04.2025

На мінулым тыдні была магчымасць успомніць італьянскага паэта, сцэнарыста, які працаваў з класікамі сусветнага кіно, і неардынарнага чалавека Таніна Гуэру, добра вядомага яшчэ ў Савецкім Саюзе. Пра майстра распавядаў прафесар Масіма Пуліні, які наведаў Мінск. Каб сустрэча атрымалася больш прадукцыйнай і карыснай, Пасольства Італіі ў Беларусі наладзіла паказ «оскарнага» фільма Федэрыка Феліні «Амаркорд». Да стварэння яго сцэнарыя меў дачыненне Таніна Гуэра. Гаворка ішла пра тое, як дзякуючы адметнаму аўтарскаму погляду кіно можа быць яркім і непаўторным творам мастацтва, да якога можна звяртацца праз шмат гадоў, каб больш глыбока асэнсаваць некаторыя з’явы і падзеі свайго жыцця. Усё тое, што важна ведаць і разумець людзям, якія хочуць рабіць кіно ў Беларусі. Яны прысутнічалі на сустрэчы з прафесарам Пуліні, які быў асабіста знаёмы з Таніна Гуэрай: яны землякі. Дарэчы, як і Феліні, з рэгіёна Раманья — «Амаркорд» здымаўся там... 



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю