Сувязь Канстанціна Сіманава з Беларуссю — гэта найперш абарона горада Магілёва, знакамітае Буйніцкае поле, над якім развеяны яго прах. Але ў чэрвені 1941 года ён выпадкова аказаўся і ў раёне Барысава, дзе праходзіў рубеж абароны на рацэ Бярэзіне. Супраць гітлераўцаў змагаўся гарнізон, які ўзначаліў начальнік танкавага вучылішча карпусны камісар Іван Сусайнікаў. Сітуацыя склалася крытычная. Пазней Канстанцін Сіманаў успамінаў: «Нічога нельга было зразумець. Па дарогах патокам ішлі войскі і машыны: адны — у адзін бок, іншыя — у другі. Кружыліся нямецкія самалёты... Страшэнныя гарачыня і пекла... Ніхто нічога не ведаў... Нагняталі абстаноўку дзеянні шматлікіх дыверсійных груп, пераапранутых у савецкую ваенную форму, форму НКУС і міліцыі. Іх задача была справакаваць паніку, весці разведку, а ў начны час нападаць на нашы часці з тылу».
Што з’явіўся гэты матэрыял, «вінаватыя» навагоднія святы. Столькі выхадных дзён было сёлета, як ніколі. Узяўся перабіраць кнігі з аўтографамі. Так і натрапіў на «Белорусы и Русский Север» Валерыя Ярмоленкі. Валерый Аляксандравіч падпісаў яе мне ў тым жа 2009 годзе, калі яна выйшла. Надпіс, можна сказаць, традыцыйны: «Уважаемому Александру Андреевичу Марциновичу (так у арыгінале) с пожеланием творческих успехов». Дарыў яму і я свае кнігі. А ці рэцэнзаваў яго, штосьці не памятаю. Пра ўсе не напішаш, а ён быў з тых, хто на гэтым не настойваў. Таму і атрымалася так, што пра яго як творцу ведаюць куды менш, чым варта было б.
Кнігі, выдадзеныя ў правінцыі, заўжды валодаюць асаблівай аўрай прыцягальнасці. Гартаючы іх старонкі, адчуваеш суладнасць з тым мастацкім светам, які сілкуе аўтараў і чытачоў у розных старонках бязмежнай нашай Айчыны. І асабліва радуешся, калі творы, змешчаныя, як правіла, пад сціплымі вокладкамі, заслугоўваюць увагі самага шырокага чытача. Галіна Загурская, якую ўжо добра ведаюць у Полацку, на ўсёй Віцебшчыне, нарадзілася ў Лявонпалі Мёрскага раёна, у мясціне, якую маляўніча апісаў вядомы беларускі паэт Сяргей Панізнік. Першая кніга паэтэсы, якая да вершаў прыйшла ў сталым узросце, — «З далоняў сэрца» — выдадзена ў 2007 годзе. Пасля былі зборнікі «Да зямлі прытуліцца», «З росаў святаянных», «У месяцовым перламутры», «Бераг зарападаў», «Санеты».
Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Чыгрынава і 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы стварылі віртуальны музей народнага пісьменніка «Вернасць праўдзе».
Пабачыў свет чарговы — другі па ліку — выпуск перыядычнага зборніка артыкулаў «Архіўны дыялог». Кніга, падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (выдавец — мінскі «Колорград»), змяшчае пад адной вокладкай матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог: Архівы пра людзей, людзі ў архівах», II Скалабанаўскіх чытанняў «Краязнаўчы рух праз прызму архіўных крыніц», а таксама круглых сталоў, што адбыліся на пляцоўцы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
Выдадзеная па заказе Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, а таксама пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь кніга «Сімвалы суверэннай Беларусі» (аўтар тэксту і складальнік — вядомы ў краіне палітолаг і сацыёлаг, публіцыст, аўтар многіх кніг, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Мусіенка) стане сапраўднай падзеяй. І як факт айчыннага кнігавыдання (тыраж, які ажыццёўлены на дзвюх мовах — рускай і беларускай, складае амаль 100 тысяч экзэмпляраў), і як сапраўдны ўрок грамадзянскага, патрыятычнага выхавання. Найперш — моладзі, юных чытачоў, якія адкрываюць гісторыю нашай суверэннай дзяржавы. Дарэчы, у кнізе разумна спалучаны тэкставая частка і сама візуалізацыя, што робіць выданне асабліва прыцягальным.
Многія сюжэты, розныя тэматычныя абсягі ў прозе і паэзіі, адрасаванай юнаму чытачу, заснаваны на знаёмстве з прыроднымі з’явамі, на адлюстраванні паводзін, асноўных характарыстык у жыцці звяроў і птушак. Чым кіруюцца аўтары, выбіраючы сваіх персанажаў? Наколькі знакавай з’яўляецца прыродная тэматыка ў дзіцячай літаратуры?
Мы паспрабавалі высветліць гэта ў беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. Удзел у размове прынялі дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі паэт і празаік Алесь Бадак, дзіцячая пісьменніца з Гомеля Таццяна Маісеева, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі празаік, публіцыст, літаратурны крытык, мастацтвазнаўца Уладзімір Ягоўдзік, паэт, празаік, драматург, перакладчык, дзіцячы пісьменнік Генадзь Аўласенка.
Многае па-сапраўднаму пазнаецца толькі на адлегласці. У гэтым я, прынамсі, упэўніўся некалькі гадоў назад, знаёмячыся з кнігай Алеся Карлюкевіча і Вячаслава Селяменева «Звяртаюся ў ЦК...», якая пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда». Падзагаловак яе «Чытаючы архіўную пошту» гаварыў сам за сябе. Аўтары ўважліва і аб’ектыўна прачыталі асобныя матэрыялы, што захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
У прыгожым і ўтульным куточку Беларусі размясцілася адна з самых вядомых здраўніц краіны — санаторый «Прыазёрны». Аб лячэбна-аздараўленчым патэнцыяле Нарачанскага краю, санаторыі і нарачанцах, якія там працуюць, расказвае новая публіцыстычная кніга мядзельскага празаіка і публіцыста Паўла Жукава «Курорт маёй мары» («Курорт моей мечты»).
Ва ўсе часы кнігі з аўтографамі ўяўлялі найбольшую цікавасць для прыхільнікаў чытання. Той факт, што аўтар трымаў гэтае выданне ў сваіх руках і пакінуў уласнаручны подпіс, робіць экзэмпляр унікальным, выключным. Для ўладальніка аўтографа гэта памяць пра сустрэчу з пісьменнікам, напамін пра атрыманыя ўражанні і эмоцыі, што на доўгі час сагравае сэрца кнігалюба.