Паказам спектакля «Не пакідай мяне...» у Драматычным тэатры Беларускай арміі адзначылі 75-годдзе з дня нараджэння Аляксея Дударава. Пастаноўка паводле аднайменнай п’есы славутага драматурга — даніна памяці аўтару, які, між іншым, стаяў каля вытокаў стварэння названага тэатра, быў яго першым мастацкім кіраўніком — на працягу дзесяці гадоў... У спектаклі ж «Не пакідай мяне...» выходзіў на сцэну ў ролі строгага, справядлівага і шчырага Палкоўніка.
Фестываль «Балетнае лета» прайшоў у Вялікім тэатры Беларусі. 11-ы раз арганізатары знайшлі, чым прывабіць публіку, і парадавалі гледачоў адметнымі прэм’ерамі і любімай класікай. Так, у рамках фэсту паказалі «Папялушку» Сяргея Пракоф’ева і «Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага, а таксама запрасілі на вечар аднаактовых балетаў «Танцы» (пастаноўка балетмайстра Ігара Колба, дырыжора Арцёма Макарава і мастака Вольгі Мельнік-Малахавай). Аднак асаблівай чароўнасцю запомнілася гледачу адкрыццё фестывалю...
Рэпертуарную афішу Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра складаюць спектаклі розных жанраў: аперэты, музычныя камедыі, мюзіклы, рок-оперы, балеты, дзіцячыя пастаноўкі. Пры гэтым асноўным па праву лічыцца класічная аперэта, на якой выхоўваюцца ўсе пакаленні артыстаў гэтага тэатра і дзякуючы якой яны захоўваюць вакальную форму (на жаль, мюзіклавая манера выканання гэтаму не спрыяе). Але да апошняга часу ў афішы тэатра было толькі сем аперэт, у той час як мюзіклаў — дзесяць (без уліку дзіцячых), балетаў таксама дзесяць...
Што было б, калі б людзі жылі вечна? Над гэтым філасофскім пытаннем зноў прапануюць паразважаць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, дзе 29 мая прадставілі новую трактоўку сатырычнай камедыі Кандрата Крапівы «Брама неўміручасці» ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Вольгі Няфёдавай і рэжысёра Аляксея Дзямідчыка.
Фестываль «Перамога» доўжыўся больш за два тыдні і прыцягнуў тэатры з розных куткоў Беларусі, якія ўдзельнічалі ў конкурсе — сёлета ён праводзіўся ўпершыню. Найлепшых выбіралі з 11 беларускіх спектакляў. Конкурсны падыход, як правіла, надае інтрыгу і вызначае пэўныя якасныя арыенціры. Бо адна справа — рабіць пастаноўкі на тэму вайны, а крыху іншае — ствараць такія спектаклі, якія б напраўду чаплялі сучаснага гледача.
У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адбылася прэм’ера спектакля-рэквіема «Вера» па п’есе пісьменніцы і драматурга Зінаіды Дудзюк. Пастаноўка прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Пастаноўку пра падпольную арганізацыю «Маладая гвардыя», паводле аднайменнага рамана, прадставілі напрыканцы красавіка на сцэне тэатральнай залы акадэміі. Раман Аляксандра Фадзеева, які апісаў падзеі 1942–1943 гадоў, даволі вялікі, а спектакль — гэта адна дзея без перапынку (амаль дзве гадзіны). Вядома, што для інсцэніроўкі варта было выбіраць, на чым сканцэнтраваць увагу, каб гледачам (а іх трэба мець на ўвазе заўсёды, у тым ліку і пры рабоце студэнтаў, інакш як ім вучыцца кантакту з публікай?) была зразумелая сутнасць аповеду. А калі гледачы яшчэ і маладыя, то іх трэба паглыбіць у гісторыю, даць адчуванне колішняй рэальнасці, якая змяніла (ці наогул спыніла) жыццё шмат каго з маладых хлопцаў і дзяўчат. Таму назва спектакля імкнецца заінтрыгаваць, нібыта «ўцягнуць» у мінулае: «Маладая гвардыя. Партал».
Нядаўна ў Мінску прайшла прэм’ера спектакля «Салон прыгажосці, або Пра што гавораць жанчыны». Камерны драматычны тэатр паказаў пастаноўку па п’есе расійскага драматурга Аляксея Шчаглова ў рамках праекта «Тэатральныя серады ў Доме Масквы».
На ролю Джуліі ў спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Альпійская балада» Юлію Лазоўскую запрасілі, калі яна яшчэ вучылася ў Акадэміі мастацтваў. Па словах рэжысёра-пастаноўшчыка Святланы Навуменкі, у дзяўчыны яна ўбачыла той стрыжань, які дапамог зрабіць пераканаўчым вобраз італьянскай партызанкі. Аб рабоце над роллю, вайне і каханні пагаварылі з актрысай РТБД Юліяй Лазоўскай.
У дзень прэм’еры ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры зала была запоўненая. Што, уласна, і чакалася: у афішы значылася пастаноўка «Каханне і галубы» паводле п’есы Уладзіміра Гуркіна. Цікавасць да спектакля выклікаецца адразу, зыходзячы з яго назвы, бо народ ведае яе дзякуючы фільму Уладзіміра Мяншова, які ў сярэдзіне 1980-х гадоў стаў адной з найбольш упадабаных савецкіх кінакарцін. Але аўтар ствараў усё ж п’есу для тэатра (яна спачатку была пастаўлена ў славутым «Современнике»). Здавалася, што фільм перакрые магчымыя далейшыя сцэнічныя пастаноўкі. Але, як бачым, не, і праз час п’есу таксама ставяць. І ёсць нават адмысловая інтрыга, скіраваная на тых, хто бачыў кінакарціну: а як гэтая гісторыя можа выглядаць на тэатральнай сцэне? Навошта трэба было браць яе да пастаноўкі? Паспрабуем знайсці адказы.