«Лірычныя крокі» — зборнік вершаў паэта з глыбінкі Віктара Вабішчэвіча, у які ўвайшлі паэтычныя творы з папярэдніх выданняў, а таксама новыя вершы.
У мінскім выдавецтве «Беларусь» ўбачыла свет новае літаратурна-мастацкае выданне «Родны край — наша сонца», якое ўвайшло ў заснаваную сёлета серыю «Бібліятэка паэзіі», дзе плануецца выдаваць найлепшыя паэтычныя творы класікаў і сучаснікаў. Гэтыя кнігі маюць вялікае значэнне ў наш прагматычны час, калі маладое пакаленне «сядзіць» ў тэлефонах і амаль не чытае, усё больш аддаляецца ад сапраўднай літаратуры, паэзіі. А паэзія — наш абярэг ад шэрасці жыцця, ад прыземленасці. Яна кліча нас увышыню, да светлыні пачуццяў, да духоўнасці.
Маляўнічая казачна-таямнічая гісторыя Вольгі Бяловай «Савелій, Ліхтарык і Чароўная фарбачка» пачалася са звычайнай жоўтай фарбы, якую можна набыць у любой краме для мастакоў. Трэцякласнікі Савелій, Цімафей, Яна і Аліна апынуліся ў самым эпіцэнтры неверагодных падзей, прычынай якіх сталі зайздрасць, жорсткасць і здрада адвечным каштоўнасцям...