Top.Mail.Ru
Класіка і моладзь: пошук агульнай мовы 

Класіка і моладзь: пошук агульнай мовы 

19.05.2025

Круглы стол «Як беларуская літаратура размаўляе з новым пакаленнем» з удзелам сучасных беларускіх пісьменнікаў Людмілы Рублеўскай, Віктара Шніпа і Вольгі Рацэвіч прайшоў на факультэце журналістыкі БДУ. Абмеркавалі тэндэнцыі беларускай і сусветнай літаратуры, паспрабавалі знайсці формулу «класікі» і спосаб пашырэння нацыянальнага пісьменства сярод моладзі.

Загінулі на ўзлёце

Загінулі на ўзлёце

14.05.2025

Знаёмячыся з матэрыяламі гэтай рубрыкі, чытачы ўпэўніліся, як шмат беларускіх пісьменнікаў загінула, абараняючы Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Але сярод іх былі і тыя, каго смерць напаткала толькі таму, што гітлераўцы люта ненавідзелі народ, да якога яны належалі. Сярод іх і паэтэса, празаік Сара Каган. Смерць напаткала яе ў мінскім гета ў 1941 годзе. Разам з ёю загінулі муж і малодшы сын. Не выжыў і старэйшы, які з’яўляўся студэнтам Ленінградскага горнага інстытута. Гэта трагедыя толькі адной сям’і. Тым больш страшна, што ў цяперашняй Германіі знаходзяцца нашчадкі нацыстаў, якія мараць, прыйшоўшы да ўлады, паўтарыць вынішчэнне іншых народаў. Каб не дапусціць гэтага, трэба пастаянна памятаць пра нявінных ахвяр фашызму. Сару Каган — і яе творы. На жаль, яе творчасць сённяшняму чытачу мала вядома, а яна была цікавай пісьменніцай, якая пісала на ідыш.

Ці ўсё напісана пра Вялікую Айчынную вайну?

Ці ўсё напісана пра Вялікую Айчынную вайну?

12.05.2025

З нагоды 80-годдзя Перамогі Саюз пісьменнікаў Беларусі арганізаваў круглы стол «Вялікая Айчынная вайна ў творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў». У ім узялі ўдзел літаратары, творчасць якіх непасрэдна звязана з гэтай тэмай.

Язэп Дыла ўсё рабіў на карысць роднай Беларусі

Язэп Дыла ўсё рабіў на карысць роднай Беларусі

02.05.2025

Не сказаць, каб хто з беларускіх пісьменнікаў сустракаўся з вядомым рускім пісьменнікам Аляксандрам Купрыным, не менш знакамітым Леанідам Андрэевым, а тым больш з легендарнай рэвалюцыянеркай Аляксандрай Калантай. Ды, бадай, і тут спрацоўвае знакамітае выключэнне. Такі літаратар усё ж быў. 

Што хвалюе сучаснага публіцыста?

Што хвалюе сучаснага публіцыста?

28.04.2025

У Мемарыяльнай зале Дома літаратара адбыўся круглы стол на тэму «Публіцыстычны партрэт сучасніка: пошук новых форм і жанраў». Яго арганізатарамі выступілі Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, секцыя публіцыстыкі СПБ і газета «ЛіМ». Удзел у абмеркаванні прынялі журналісты і пісьменнікі, якія сёння актыўна выказваюцца ў СМІ і кнігах аб тым, што хвалюе. 

Адзін з першых экзэмпляраў «Вянка» доўгі час захоўваўся ў сямейным архіве

Адзін з першых экзэмпляраў «Вянка» доўгі час захоўваўся ў сямейным архіве

11.04.2025

У канцы снежня мінулага года ў «ЛіМе» быў апублікаваны артыкул «Мінск — Ніжні Ноўгарад — на сувязі», у якім абяцалі распавесці пра адзін з каштоўных экзэмпляраў «Вянка» Максіма Багдановіча, што захоўваўся ў сямейным архіве Бараховічаў і на пэўны час знік з поля зроку музейных супрацоўнікаў. 



Што для Міколы Маляўкі было самым важным у паэзіі?

Што для Міколы Маляўкі было самым важным у паэзіі?

10.04.2025

Мы сустрэліся з ім у апошні дзень мінулай зімы, 29 лютага 2024 года. Сумна й казаць такое: сустрэліся, каб назаўсёды развітацца. Даўно ўжо сталася звычкай ці нават традыцыяй: перад тым, як выправіцца веснаваць на родную Стаўбцоўшчыну, трэба абавязкова сустрэцца, пахадзіць каля Свіслачы ды пагаварыць пра жыццё-быццё, пра тое, што засталося за мяжой пражытага года. Гэтым разам сустрэліся ў яго, Міколы Маляўкі, дома. 

Мы, снежаньскія, сумуем з-за таго, што зімы нашы страцілі сваю спрадвечную суровасць. 

Творчыя сакрэты Уладзіміра Мазго

Творчыя сакрэты Уладзіміра Мазго

04.04.2025

У Нацыянальнай бібліятэцы адбылася чарговая творчая сустрэча ў рамках сумеснага праекта галоўнай кніжніцы краіны з Саюзам пісьменнікаў Беларусі «Літаратурны Алімп». Гэтым разам аб сваіх творчых сакрэтах распавядаў Уладзімір Мазго — паэт, дзіцячы пісьменнік, празаік, перакладчык, публіцыст, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку Нацыянальнай літаратурнай за 2024 год. 



У подзвігу няма нацыянальнасці

У подзвігу няма нацыянальнасці

04.04.2025

У гісторыі роднага краю не толькі даты і падзеі, але яшчэ прозвішчы і імёны герояў з рэальнымі лёсамі і характарамі. Асаблівую цікавасць у сучаснікаў выклікае асоба ганаровага грамадзяніна Беразіно Міхаіла Хонінава.



Выйшаў зборнік работ пра гісторыка-культурную спадчыну Карэліччыны

Выйшаў зборнік работ пра гісторыка-культурную спадчыну Карэліччыны

03.04.2025

Нядаўна гісторыкі і аматары краязнаўства атрымалі цудоўны падарунак. У снежні мінулага года адбыліся XV Карэліцкія чытанні, а ўжо ў сакавіку 2025 года ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі прычакалі добрую вестку — толькі што ў Мінску выйшаў зборнік «Карэлічы і Карэліцкі раён: гісторыя і сучаснасць», у які ўвайшлі матэрыялы XIV (2021 г.) і XV (2024 г.) Карэліцкіх чытанняў. Выданне пабачыла свет дзякуючы Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, «Міжнароднаму дзяржаўнаму экалагічнаму інстытуту імя А. Д. Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Карэліцкаму райвыканкаму.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю