Top.Mail.Ru
Сцяжынкамі Лідчыны

Сцяжынкамі Лідчыны

20.08.2025

У Выдавецкім доме «Звязда» ўбачыла свет кніга для першакласнікаў «З Міхасём і Міхалінкай крочым роднымі сцяжынкамі», прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, што сёлета святкуецца ў Лідзе. Галоўная мэта выдання — расказаць школьнікам пра гісторыю і сучаснасць роднага краю. Кнігу можна аднесці да класічных навучальных дапаможнікаў, якія арыентаваны на дзяцей малодшага школьнага ўзросту і накіраваны на далучэнне юнакоў да гісторыі і культуры сваёй Радзімы. Выданне змяшчае дзевяць тэматычных раздзелаў: «Мая старажытная Ліда», «Слава перможцам», «Знакавыя мясціны Лідчыны», «Героі Беларусі», «Ліда-працаўніца», «Наша родная прырода», «Прывітанне, школа!», «Мой вольны час» і «Мая бяспека». 

У чым каштоўнасць праекта Выдавецкага дома «Звязда» «Час выбраў»

У чым каштоўнасць праекта Выдавецкага дома «Звязда» «Час выбраў»

15.08.2025

Чатырыста сорак чатыры старонкі, фармат — амаль кананічны in quarto, рэдкі для сучаснага кнігавыдання, які адразу наводзіць чытача на думку: перад намі фундаментальная праца. У аснову масава-палітычнага выдання «Час выбраў» («Время выбрало» / Максим Осипов, Ольга Ануфриева. — Минск: Звязда, 2025) леглі матэрыялы аднайменнага праекта Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», прысвечанага тэме станаўлення і развіцця суверэннай Беларусі. Афіцыёз, нуда? Ні ў якім разе. Перад намі плады карпатлівай працы ў архівах і апісанне падзеі гісторыі незалежнай беларускай дзяржавы праз адлюстраванне сучаснай перыёдыкі, пачынаючы з 1994 года, калі Прэзідэнтам маладой краіны, што пасля распаду СССР балансавала на мяжы бездані, стаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Таямніцы жаночай душы: у Людмілы Шаўчэнка «спявае» кожны радок

15.08.2025

Свет жаночай паэзіі шматгалосы і шматгранны. Але найперш ён таямнічы, загадкава вабны расшыфроўкай такіх неадназначных паняццяў, як «жаночы свет», «жанчына і свет», «жаночая паэзія», «жаночае шчасце», што, урэшце, выяўляецца ў мастацка-паэтычным, інтымным свеце жанчыны-творцы, з чаго і снуецца асацыятыўна-эмацыянальная выяўленчая палітра лірычнага радка кожнай паэтэсы.

Лейтматывам творчасці Марыі Шаўчонак застаюцца мужнасць і святло

Лейтматывам творчасці Марыі Шаўчонак застаюцца мужнасць і святло

14.08.2025

Марыя Шаўчонак — вядомая беларуская паэтэса. У аглядным артыкуле, прысвечаным аналізу яе творчасці, літаратурны крытык Аліна Сабуць справядліва заўважыла, што лірычнай гераіні вершаў Марыі Шаўчонак «характэрна надзвычай тонкае ўспрыняцце свету, душэўная замілаванасць жыццём як найбольшым Божым дарункам, шчырая любоў да мурожных прастораў зялёна-блакітнай Беларусі. Яе натхняе цяпло людскога ўзаемаразумення, высакародная веліч кахання, шыкоўныя, песенна-меладычныя чары мовы. Усё гэта, безумоўна, вывяраецца і вымяраецца ранімай душой паэтэсы, перажытым і пражытым, яе пачуццямі, якія няўлоўнымі тонамі пераліваюцца ў шматгалосым, неспазнавальным свеце». 

У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет дзіцячая кніжка Алены Лемеш «Самыя добрыя казкі»

У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет дзіцячая кніжка Алены Лемеш «Самыя добрыя казкі»

12.08.2025

Трэба адзначыць, гэта — першая кніга аўтара. У выданне ўвайшлі невялікія казачныя гісторыі пра сяброўства, дабрыню, сямейныя каштоўнасці, экалогію. 

Пра што новая кніга Міхася Слівы?

Пра што новая кніга Міхася Слівы?

08.08.2025

Новую кнігу прозы вядомага пісьменніка, публіцыста і перакладчыка Міхася Слівы «Аб чым спявае галубка» склалі пераклады на родную беларускую мову паводле апавяданняў кітайскіх творцаў Хэ Шыгуана і Фэн Цзіцай, венгра Янё Ёжы Цяршынскага, англічаніна С. Найпала, румына Тудара Аргезі, француза Адрэ Маруа, немцаў Марціна Фітэля, Р. Бехера і Петэра Хакса, казаха Дукенбая Дасжанава, рускіх Мікалая Рэрыха і Святланы Макаравай-Грыцэнка. 

«Вялікае Палескае Міжрэчча» ў асэнсаванні берасцейскага пісьменніка

«Вялікае Палескае Міжрэчча» ў асэнсаванні берасцейскага пісьменніка

06.08.2025

Трымаю ў руках выдадзены брэсцкім прыватным выдавецтвам «Альтернатива» зборнік празаічных твораў пісьменніка-берасцейца Аляксандра Валковіча «Дзень шэпту траў». У яго ўключаны нарысы, дарожныя нататкі, замалёўкі, эсэ. 

Сярод навінак Выдавецкага дома «Звязда» — паэтычны зборнік Наталлі Святловай

Сярод навінак Выдавецкага дома «Звязда» — паэтычны зборнік Наталлі Святловай

04.08.2025

Кніга вершаў Наталлі Святловай «Праз фортку сэрца», што выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда», першая ў яе. Шмат у чым яна напамінае зборнікі паэтаў-дэбютантаў: творы, змешчаныя ў ёй, шматпланавыя. З адной розніцай: больш, чым іншыя, вызначаюцца мастацкім густам, маюць прыстойны прафесійны ўзровень. Гэта не проста «збор» таго, што напісалася, але адбор найлепшага. Пачынаючы з вершаў пра каханне. 

Выйшла новая кніга Аляксандра Марозава

Выйшла новая кніга Аляксандра Марозава

31.07.2025

Вядомы беларускі літаратуразнавец, крытык, паэт Эдуард Скобелеў у сваіх «вузельчыках на памяць» дакладна заўважыў пра літаратурнае майстэрства: «Паэзія — усё тое, што вяртае чалавеку яго высокі сэнс і выклікае ў ім жаданне дапамагчы людзям, падняцца да дабра і праўды... Паэт павінен разглядаць праблемы нацыянальнай і разам з тым агульначалавечай значнасці». Паэзія Аляксандра Марозава дэманструе, што для сапраўднай творчасці няма і не можа быць межаў, падзелаў, умоўнасцей. Кошт сапраўднага паэтычнага слова высокі ў любой нацыянальнай літаратуры і надзейна канвертуецца нават на самых далёкіх кантынентах. Пра гэта гаворыць кожны радок, кожная нота мелодыі душы паэта. Да таго ж, Аляксандр Марозаў і сам упэўнены, «что много напишется // в Филипанах душевных стихов». У някідкай, у «пять десятков крестьянских домов», ціхай беларускай вёсачцы Філіпаны, дзе з нядаўняга часу жыве паэт родам з Дэбальцава.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю