Вёска Стары Дзедзін цяперашняга Клімавіцкага раёна вядома не толькі тым, што ў ёй нарадзіліся два паэты: 14 красавіка 1910 го-
да — Алесь Пруднікаў, а 14 ліпеня 1911-га — Павел Пруднікаў.
Да ўсяго яны — стрыечныя браты. Некаторыя штрыхі з біяграфіі брата Павел Іванавіч апублікаваў у сваіх успамінах «Яго забыць нельга», надрукаваных у зборніку «Дзень паэзіі — 71». Пакінуў і некаторыя іншыя згадкі пра яго. Аднак, паколькі Алесь Пруднікаў пражыў усяго 31 год, яны не надта багатыя на фактычны матэрыял. Але па іншых публікацыях відаць, што сваякі па жыцці і творчасці не толькі рана да паэзіі далучыліся, але і праславілі на ўсю Беларусь роднае паселішча.
Генеолагі ведаюць, што для складання кароткай біяграфіі любога чалавека дастаткова метрычных кніг, у якіх ёсць запісы пра самыя важныя для яго і грамадства падзеі — нараджэнне, вянчанне і смерць. Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча пагаджаюцца з даследчыкамі і з радасцю прымаюць дамапогу ў адшуканні новых звестак да радаводу класіка беларускай літаратуры, а таксама праводзяць генеалагічныя росшукі самі. Ніжэй толькі некалькі прыкладаў, якія тычацца беларускіх пісьменнікаў і іх родных.
У канцы мінулага года споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, суаўтара сцэнарыя легендарнага шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць» і актыўнага грамадскага дзеяча Івана Чыгрынава. Асабліва праславіўся пісьменнік пасля выхаду ў свет рамана «Плач перапёлкі», які перарос у пенталогію. Дарэчы, ролю Дзяніса Зазыбы ў фільме па ім сыграў ураджэнец бярэзінскай вёскі Багушэвічы народны артыст Беларусі Валянцін Белахвосцік.
Калі быў аб’яўлены Рэспубліканскі літаратурны конкурс «Пад знакам якасці», у некаторых узніклі сумненні: пра што пісаць? Занадта спецыфічная тэма: стандарты, сертыфікацыя, метралогія... У Дзяржстандарце, што разам з Саюзам пісьменнікаў Беларусі выступіў сузаснавальнікам конкурсу, былі ўражаны магчымасцю з дапамогай літаратараў па-іншаму зірнуць на звыклую справу. Але як спалучыць мову стандартаў з мастацкім словам?
Пра беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, напісана даволі шмат. Праўда, пра адных — больш, пра некаторых — менш. На тое дзве прычыны. Першая залежыць ад іх унёску ў нацыянальную літаратуру. Другая ў нечым вынікае з першай.
Па розных прычынах не ўсе яны належным чынам раскрылі талент. Ды і не ўсе іх публікацыі выяўлены. Да апошніх належыць і паэт Тодар Курбацкі. Па пашпарце — Фёдар Пракопавіч Курбацкі.
23 студзеня раптоўна спынілася сэрца Віктара Гардзея. Пісьменніка, які праявіў сябе ў розных галінах творчасці. Каторы кірунак ні возьмеш — гэта настолькі таленавіта, што нельга не здзіўляцца, наколькі сам Усявышні паклапаціўся, каб хлапчук са звычайнай вясковай сям’і, якая пражывала ў вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна, дасягнуў такіх высокіх мастакоўскіх вышынь.
У Мінску на 93-м годзе ціха пакінула гэты свет выдатная руская і савецкая паэтэса-шасцідзясятніца Святлана Георгіеўна Яўсеева. Пайшла напаўзабытай, бо пераважнай большасці равеснікаў, якія калісьці захапляліся яе маладымі вершамі, ужо няма ў жывых, а наступныя пакаленні чытачоў мала цікавіліся яе творчасцю. Між тым некалькі дзесяцігоддзяў побач з намі, у Мінску, жыла і тварыла адна з найярчэйшых рускіх паэтэс другой паловы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя.
Паўтараў і я неаднойчы тое класічнае сцвярджэнне, паводле якога, каб зразумець паэта, трэба абавязкова наведаць яго родныя мясціны. Сёння згаджаюся з ім толькі часткова. Усё яно так, але чаму, скажыце, мы не зможам зразумець паэта, добра ўчытаўшыся ў яго вершы? У іх жа павінна быць усё: ад самой зямлі, дзе ён нарадзіўся, да першага кроку на гэтай зямлі, а потым і самастойнай хады па ёй. Паэт і павінен паказаць не толькі сябе самога, але і ва ўсёй красе свой кут, сваю малую радзіму і, вядома ж, людзей свайго краю. А як ён гэта пакажа, якімі сродкамі, якім перакананнем — ужо яго справа.
Ва ўмовах інфармацыйнай вайны, у рэаліях якой мы жывём не першы год, вага і значнасць слова павялічылася ў разы. Асабліва сёння, у разгар важнай для краіны электаральнай кампаніі, якая нашым нядобразычліўцам бы костка ў горле. Слова пісьменніка, чалавека, для якога яно, слова, — рабочы інструмент, сёння важкае і значнае ўдвая. Някрасаўскае «паэтам можаш ты не быць, грамадзянінам — абавязан» застаецца актуальным і ў сучасным грамадстве.
Але ці чуваць слова пісьменнікаў так, як яно павінна гучаць у гэтай сітуацыі? Ці некаторыя сапраўды «саромеюцца публічна выказаць свой патрыятызм і дзяржаўнасць», як небеспадстаўна папракнуў калег Андрэй Мукавозчык у папярэднім нумары
Аб тым, ці можа сёння пісьменнік прамаўчаць, а калі не маўчаць, то ў якой форме, мы пагаварылі на круглым стале з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пра ролю асобы і слова пісьменніка ў фарміраванні грамадскай думкі, у жыцці грамадства разважалі старшыня СПБ, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Алесь Карлюкевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Пазнякоў, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення СПБ, паэт Рагнед Малахоўскі, публіцыст, галоўны рэдактар «Сельскай газеты» Сяргей Міховіч і лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій, член Прэзідыума СПБ, паэтэса Ірына Карэніна.
Пісьменнік нарадзіўся 16 студзеня 1905 года ў вёсцы Прусінава цяперашняга Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Спачыў у Мінску 26 красавіка 1979-га. Найбольш вядомымі і папулярнымі па ўсім Савецкім Саюзе былі яго творы для дзяцей і юнацтва. На кнігах «Родныя берагі» (1958), «Беражанкі» (1958), «Аля і Галя» (1961), «Жнівеньская раніца» (1963) і іншых вырасла цэлае пакаленне.
Сёлетняе 120-годдзе аўтара заклікала ўважліва пераглядзець яго асабісты фонд, што захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Матэрыялы былі перададзены ў чэрвені 1980 года Тамарай Цулукідзэ, удавой пісьменніка.