Top.Mail.Ru
Белавежская пушча: пасляваеннае ўзнаўленне

Белавежская пушча: пасляваеннае ўзнаўленне

25.07.2025

Пасля вызвалення ў ліпені 1944 года Белавежскай пушчы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў яе частка разам з гістарычным цэнтрам — мястэчкам Белавежа, Белавежскім нацыянальным паркам і зубрагадавальнікам пры ўстанаўленні мяжы паміж СССР і Польшчай адышла да суседняй краіны. На тэрыторыі Беларусі засталося 74,5 тыс. га леса — у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Вайна нанесла пушчы велізарныя страты — 19 341,8 тыс. рублёў тых часоў. Неабходна было тэрмінова ўзнаўляць разбураную гаспадарку і фактычна нанава ствараць базу для навуковай працы.

Белавежская пушча падчас нямецкай акупацыі

Белавежская пушча падчас нямецкай акупацыі

24.07.2025

За гады Вялікай Айчыннай вайны асабліва ахоўным прыродным тэрыторыям (запаведнікам і заказнікам) быў нанесены каласальны ўрон. Баявыя дзеянні, пабудова фартыфікацый, драпежніцкая палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў, накіраваная на татальнае вычэрпванне рэсурсаў, значна скарацілі плошчу лясоў, забрудзілі рэкі і азёры. Варварскай высечкі і браканьерства падчас акупацыі пазбегла толькі адна ўнікальная прыродная тэрыторыя — Белавежская пушча. Ёй наканавана было стаць полем для гітлераўскіх экперыментаў.

Як Іван Каханоўскі стварыў першы заапарк у Гродне

Як Іван Каханоўскі стварыў першы заапарк у Гродне

24.07.2025

Прадстаўляем новую рубрыку, прысвечаную 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Матэрыялы яе будуць накіраваны на асвятленне гераічнай барацьбы за захаванне і выратаванне рэдкіх відаў жывёл і раслін ва ўмовах гітлераўскай акупацыі, работы па аднаўленні біяразнастайнасці рэспублікі, ачыстцы вадаёмаў, глебы і інш. Увага будзе ўдзелена навукоўцам, работнікам прыродаахоўнай сферы, якія ваявалі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а таксама ўнеслі значны ўклад у аднаўленне навакольнага асяроддзя, развіццё прыродазнаўчых навук у пасляваенныя гады.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю