Прадстаўляем новую рубрыку, прымеркаваную да Года беларускай жанчыны. Яе матэрыялы прысвечаны прадстаўніцам навукі і прыродаахоўнай галіны, якія штодня клапоцяцца аб навакольным асяроддзі, аднаўленні і захаванні прыродных рэсурсаў. Так, Іна КАЛЕСНІКАВА пра паветра ведае ўсё. У сістэме экалагічнага маніторынгу Магілёўаблгідрамета яна прапрацавала больш за 20 гадоў. На вачах суразмоўцы адбываліся тэхнічнае пераўзбраенне гэтай галіны і аўтаматызацыя шматлікіх працэсаў, укараняліся новыя метады даследаванняў.