Top.Mail.Ru

Хто ўваходзіць у «Залатое кольца беларускай навукі»?

10.01.2025 | 09:15

Тыя, хто бывае ў прыгожым і ўтульным скверы каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, не маглі не заўважыць ратонду з сямі скульптур, што з’явілася ў кастрычніку 2023 года, напярэдадні 95-годдзя юбілею галоўнай навуковай установы краіны. Ідэя праекта, як і шмат якіх іншых па ўпрыгожванні акадэмічнай прасторы, належыць Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэміку Уладзіміру Гусакову. Аўтарамі кампазіцыі сталі вядомы архітэктар Армен Сардараў, скульптары Алена Хараберуш і Аляксей Пакульніцкі.


Цяпер ёсць магчымасць і глыбей пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю тых, хто прадстаўлены ў гэтай кампазіцыі «Залатое кольца беларускай навукі»: у выдавецтве «Беларуская навука» выйшла кніга Алеся Марціновіча «Лица во времени». Па жанры матэрыялы, прадстаўленыя ў ёй, у нечым набліжаюцца да тых, з якіх складаецца знакамітая серыя «ЖЗЛ» маскоўскага выдавецтва «Молодая гвардия» — жыццё персанажа ад яго нараджэння да смерці, а таксама найбольш значныя яго дасягненні, не абмінаючы, калі гэта важна, і асабістых момантаў. Безумоўна, у гэтай кнізе жыццяпіс персанажаў прадстаўлены ў скарочаным выглядзе з-за абмежаванасці яе аб’ёму. Ці тады, калі фактаў няшмат. Хоць аўтар і тут знаходзіць выйсце, як гэта відаць з аповеду пра Кірылу Тураўскага «Чего не знал Геродот», якім кніга адкрываецца. 

Кірыла Тураўскі, з чым пагодзяцца і даследчыкі, вядомы «прежде всего благодаря его произведениям, пришедшим к нам из далекого ХХІІ века. Только немногие догадываются, что вряд ли бы так много он написал, если бы не был столпником. Кстати, первым не только на территории теперешней Беларуси а и одним из первых во всей Восточной Европе. Хотя откуда знать, если многие о столпниках ничего не слышали». Гэтая канстатацыя і падказала Алесю Марціновічу, якім шляхам пайсці. Ён адштурхнуўся ад жыцця хрысціянскага манаха, які жыў у V стагоддзі на тэрыторыі сучаснай Сірыі і ўвайшоў у гісторыю як Сімяон Стоўпнік. 

Яго пустэльніцтва, перакананы аўтар кнігі, шмат у чым нагадвае і пустэльніцтва Кірылы Тураўскага. Яшчэ больш дапамагла Алесю Марціновічу ў спасціжэнні вобліку гэтага асветніка ў служэнні Промыслу Усявышняга аповесць Мікалая Ляскова «Скоморох Памфалон». Аналізуючы яе, ён прыйшоў да высновы, што гэтая «нранственно-философская повесть <...> интересна <...> также тем, что она дает ответ на вопрос, как жить. Выводы могут быть разные, но одинакового ответа нет. Главное в том, чтобы, преододевая возникающие сомнения, не утрачивать родства с Всевышним». Адсюль і выснова: «Не кажется ли нам, что подобныя мысли одолевали и Кирилла Туровского, когда он находился в столпе?»

І, канешне, Алесь Марціновіч уважліва перагортвае старонкі творчай спадчыны Кірылы Тураўскага. Усё гэта, разам узятае, як бы раскрыццё таго, што сказана ў эпіграфах да аповеду пра яго. У першым думкамі дзеліцца Іван Саверчанка: «Кирилл Туровский — начинатель белорусской философской, художественной и научно-филологической традиции. Идейное содержание произведений Кирилла Туровского, их поэтика, семиотика и стилистика свидетельствуют о его феноменальных способностях, эстетическом вкусе и неповторимом литературном таланте. Он впервые перенес на национальную философскую и литературно-культурную почву главные христианско-религиозные темы, очерченные в Библии и произведениях святых отцов церкви, придав им новое звучание <...>, общечеловеческое доминирует над конфессиональным, духовное и небесное в них тесно соединено с земным и повседневными материальными потребностями и желаниями, переживаниями и страхом, сомнениями и противоречиями». У другім эпіграфе прамаўляе сам Кірыла Тураўскі: «Я не жнец, а собираю колосья; я не художник в книжных делах...»

Прынцып двух эпіграфаў характэрны і для іншых матэрыялаў. У іх таксама аб персанажах выказваецца хто-небудзь з даследчыкаў, а пасля даецца слова ім. У гэтым сэнсе характэрны аповед пра Сімяона Полацкага. Вядомы спецыяліст па гісторыі рускай культуры, грамадска-палітычнай думкі, этнаграфіі, фалькларыстыкі, крыніцазнаўства і археаграфіі Леў Пушкароў, дарэчы, аўтар кнігі пра Сімяона Полацкага ў серыі «ЖЗЛ», разглядае яго творчасць у расійскім кантэксце: «В творчестве Есенина, Блока, Некрасова, Лермонтова, Пушкина с наибольшей яркостью, полнотой проявилось национальное своеобразие русского народа. Но если мы захотим дойти до начала как непрерывного литературного процесса, если мы постараемся дойти до ее истоков, установить первого профессионального русского поэта, то мы неизбежно должны будем обратиться к произведениям Симеона Полоцкого». У другім эпіграфе слова самому Сімяону Полацкаму: «Не ищи, человече, мудрости, ищи кротости: аще обрящеши кротость, и одолееши мудрость; не тот мудр, кто много грамоты умеет, а тот мудр, кто много добра творит». 

Пра гэта падрбязна і расказвае Алесь Марціновіч, не абыходзячы ніводны бок яго дзейнасці. Ды як жа інакш, калі, як відаць з назвы матэрыялу, здзейсненае ім — «премудрость на все века». Для доказу гэтага прыводзяцца факты не толькі добра вядомыя. Прынамсі, аб гэтым сведчыць тое, што апавядальнік звяртаецца да кнігі Іерафея Татарскага «Симеон Полоцкий (его жизнь и творчество): Опыт исследования истории просвещения и внутренней церковной жизни во вторую половину ХVІІ века», што выйшла ў 1886 годзе.

Яшчэ адзін слаўны палачанін — Францыск Скарына, які з’яўляецца неад’емнай «частью полоцкой старины» — герой аднайменнага аповеду, развагі пра якога папярэднічаюць згадкам пра Сімяона Полацкага. Гэтым разам Алесь Марціновіч пайшоў іншым шляхам, асаблівую ўвагу засяродзіўшы на двух момантах з біяграфіі ўсходнеславянскага і беларускага першадрукара, філосафа-гуманіста, пісьменніка, грамадскага дзеяча, перакладчыка Бібліі і выдаўца яе. Эпіграфамі ўзяты словы народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, а таксама знакамітае скарынаўскае выказванне аб сувязі чалавека з яго роднымі мясцінамі. Аўтар шмат увагі ўдзяляе высвятленню сапраўднага імені першадрукара. Пры гэтым падзяляе меркаванні літаратуразнаўцы Уладзіміра Казберука, а таксама разважае пра аздабленне кніг Скарыны, пагаджаючыся, як відаць з тэксту, з поглядамі доктара мастацтвазнаўства і мастака-жывапісца Віктара Шматава. 

У гэтым выпадку ў некаторых чытачоў, асабліва, калі гэта людзі, звязаныя з вывучэннем згаданых праблем, могуць быць свае меркаванні. Аднак не варта забываць, што кніга ўсё ж у асноўным папулярная. У задачы аўтара не ўваходзіла з кім-небудзь дыскуціраваць. Калі ж па нейкім пытанні няма пэўнасці, улічваюцца і іншыя варыянты. Гэта ў большай ступені тычыцца аповеду пра ваеннага інжынера войска Вялікага Княства Літоўскага, тэарэтыка і практыка-артылерыста Казіміра Семяновіча («Катюша» из ХVІІ века«). Правільней, асобных момантаў з яго біяграфій, бо факты, якія ёсць у наяўнасці, супярэчлівыя, не ўсё захавалася. Затое відавочным становіцца здзейсненае ім, таму невыпадкова так і называецца матэрыял у кнізе.

Героямі яе сталі таксама Яўстафій Тышкевіч («Древность как дивная страна»), Яўхім Карскі («Снятся сны о Беларуси...»), Усевалад Ігнатоўскі («Время — жить, время — остаться»). Першы з іх са сваім старэйшым братам Канстанцінам заклаў асновы беларускай археалогіі і музеязнаўства. Выданне Яўхіма Карскага «Беларусы» ў трох кнігах, сямі выпусках — найвышэйшае дасягненне еўрапейскай славістыкі канца ХІХ — пачатку ХХ стст. Гэта фактычна энцыклапедыя беларусазнаўства. А Усевалад Ігнатоўскі — вядомы гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, першы прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 

Прадмову да кнігі акадэмік Уладзімір Гусакоў назваў «Сем сімвалаў беларускай навукі і культуры». Па сутнасці, як гэта бывае ў падобных выпадках, з’явілася запрашэнне выразней убачыць тых, пра каго апавядаецца, больш уважліва і дэталёва пазнаёміцца з гэтымі найвыдатнейшымі ўраджэнцамі Беларусі. Аднак перадусім Уладзімір Рыгоравіч засяроджвае ўвагу і на не менш важным. Сказанае ім у завяршэнне прадмовы скразной ніткай праходзіць не толькі цераз яе, але і набывае асэнсаванае гучанне — праз асобныя лёсы, падзеі — больш важныя і менш, выліваючыся ў плынь свайго часу, а, вылучаючыся з яго, скіроўваецца і ў дзень сённяшні, нагадваючы, што зямля беларуская ва ўсе часы была багатая на людзей таленавітых і годных, якія, жывучы і працуючы ў сваім часе, абганялі яго ў памкненнях і набытках, у нечым уяўляючы і дзень сённяшні: «Семь белорусских учёных и деятелей культуры, о которых идет речь в книге, являются представителями разных эпох, начиная с ХІІ в. и заканчивая 20–30-ми гг. века ХХ. Однако есть то, что их объединяет, — любовь к родной стране, белорусскому языку, культуре, литературе, истории и, без сомнения, к согражданам, ради которых они преданно служили науке и культуре, тем самым оказав огромное влияние на жизнь будущих поколенний. Теперь они увековечены в архитектурно-художественный композиции „Золотое кольцо белорусской науки“. В образах выдающихся людей, гениев нации символически запечатлен труд множества белорусских ученых, которые, несмотря на трудности и неудачи, всегда шли вперед, от открытия к открытию, ради развития и процветания нашей Отчизны».

Сказанае Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі набывае яшчэ большую значнасць у сувязі з увядзеннем у абарот такога паняцця, як «беларускі свет». Аб ім акадэмік Уладзімір Гусакоў паведаміў, пра што нагадвае аўтар кнігі «Лица во времени», 12 чэрвеня 2024 года на маладзёжным навуковым форуме «Беларускі свет: погляд навукі і праваслаўя». На ім Уладзімір Рыгоравіч сказаў: «Следует особо подчеркнуть, что сегодня вводим в оборот такое обобщенное для всей нашей гуманитаристики понятие, как „белоруский мир“, заранее утверждая, что оно включает в себя целую систему общенациональных ценностей — от древней истории и культуры до современного мироустройства, включая традиционное мировоззрение нашего народа». 

Безумоўна, спазнанне «беларускага свету» немагчыма без ведання жыцця і навуковага подзвігу (а здзейсненае імі інакш не назавеш) тых, хто ўвасоблены ў гэтых скульптурах. Кніга Алеся Марціновіча «Лица во времени» на рускай мове, таму з ёю маюць магчымасць пазнаёміцца не толькі беларускамоўныя чытачы. Цікавасць да яе, несумненна, выкліча і тое, што аўтар для таго, каб быць як мага больш аб’ектыўным, прыцягнуў вялікую колькасць фактычнага матэрыялу. Спіс толькі асноўных выкарыстаных крыніц налічвае 72 пазіцыі.

Адметнасць кнігі і ў тым, што яна з густам аформлена. Змешчаны шматлікія ілюстрацыі, як даўніх часоў, звязаныя з жыццём і дзейнасцю персанажаў, так і сённяшнія, з якіх відаць, як увекавечваецца іх памяць. Мелаваная папера, выкарыстаная для друку, сведчыць аб тым, што гэта ў пэўнай ступені і кніга-альбом, якую прыемна будзе атрымаць і ў якасці падарунка, а для такіх мэт яна не ў апошнюю чаргу і прызначана. 

Сяргей ВІЗДОРСКІ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю