Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць перад работнікамі АПК сур’ёзныя задачы. Па яго даручэнні за пяцігодку ў краіне трэба пабудаваць сучасныя высокатэхналагічныя малочнатаварныя комплексы замест старых, якія ўжо не адпавядаюць часу. На гэтым тыдні ў адзін дзень чырвоныя стужкі пераразалі на двух новенькіх МТК у Бабруйскім і Кіраўскім раёнах.

Яны пабудаваныя па Указе Прэзідэнта № 422 «Аб будаўніцтве (рэканструкцыі) малочнатаварных комплексаў». Кожны з комплексаў разлічаны на ўтрыманне 1103 жывёл, у тым ліку 600 галоў дойнага статка. Праектная магутнасць кожнага аб’екта 5549,6 тоны малака ў год.

У ААТ «Міхалёўская Ніва», што ў Бабруйскім раёне, пабудаваныя два новыя кароўнікі, даільна-малочны блок, радзільнае аддзяленне... Па словах дырэктара гаспадаркі Ігара Ганчарова, гаспадарка запоўніць памяшканні новага МТК выключна сваімі нецелямі. Дадаткова купляць жывёлу тут не плануецца. Да верасня, абяцае ён, комплекс будзе ўжо цалкам укамплектаваны.

Рашэнне кіраўніка дзяржавы аб будаўніцтве падобных комплексаў — мудрае і дальнабачнае, лічыць Ігар Ганчароў: «Малако сёння — вельмі рэнтабельны тавар. І на новай ферме мы зможам яго даваць выключна класам «экстра».

А яшчэ гэта новыя працоўныя месцы — таксама задача, якую ставіць перад мясцовымі ўладамі Прэзідэнт. Сёння ў ААТ «Міхалёўская Ніва» працуюць 196 чалавек, у сувязі з уводам у дзеянне новай МТК з’явіцца прыкладна 30 новых працоўных месцаў. І ахвотных заняць іх хапае, людзі гатовыя прыязджаць на работу нават з суседніх населеных пунктаў. Зарплата добрая, умовы працы таксама.

Аналагічны МТК пабудаваны ў Кіраўскім раёне ў ААТ «Дабаснянскае». Гаспадарка спалучае мяса-малочную жывёлагадоўлю з раслінаводствам і таксама сарыентаваная на атрыманне высокадаходнага прадукту — малака.

Спецыялісты сведчаць: атрыманне малака класа «экстра», стварэнне камфортных умоў для жывёл, павышэнне захаванасці маладняку, высокадаходныя працоўныя месцы для насельніцтва — гэта тыя перавагі, якія даюць новыя МТК.

У аблвыканкаме перакананыя, што за будаўніцтвам такіх аб’ектаў — будучыня аграпрамысловага комплексу. Нельга нарошчваць аб’ёмы і прырастаць па якасці з састарэлымі тэхналогіямі і падыходамі. Дзякуючы мадэрнізацыі сельская гаспадарка становіцца экспартна арыентаванай галіной і зможа значна павялічыць прыбытак.

Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі адзначае, што дзесяць малочнатаварных комплексаў, пабудаваных сёлета па Указе Прэзідэнта ў вобласці, — толькі адзін з першых крокаў. Па яго словах, яшчэ траціна фермаў рэгіёна састарэла і іх трэба мадэрнізаваць. "Ужо падпісаны новы Указ Прэзідэнта на будаўніцтва яшчэ дзесяці МТК у кожнай вобласці, — падкрэсліў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама. — Кіраўнік дзяржавы падтрымаў і дадатковае будаўніцтва дзвюх фермаў за кошт сродкаў Мінска, бо туды ідзе ў тым ліку і наша прадукцыя. У нас ёсць шэраг напрацовак па будаўніцтве новых МТК, некаторыя аграгаспадаркі збіраюцца рабіць гэта наогул за свой кошт.

Сяргей Савіцкі рэзюмуе, што новыя МТК стануць сур’ёзнай падмогай не толькі гаспадаркам, але і ўсёй Магілёўскай вобласці. Бо гэта дадатковыя працоўныя месцы, годны заробак і, адпаведна, развіццё сельскіх тэрыторый.

У аблвыканкаме перакананыя, што за будаўніцтвам такіх аб’ектаў — будучыня аграпрамысловага комплексу. Нельга нарошчваць аб’ёмы і прырастаць па якасці з састарэлымі тэхналогіямі і падыходамі. Дзякуючы мадэрнізацыі, сельская гаспадарка становіцца экспартна арыентаванай галіной і зможа значна павялічыць прыбытак.

Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі адзначае, што дзесяць малочнатаварных комплексаў, пабудаваных сёлета па Указе Прэзідэнта ў вобласці, толькі адзін з першых крокаў. Па яго словах, яшчэ траціна ферм рэгіёна састарэла і іх трэба мадэрнізаваць. "Ужо новы падпісаны Указ Прэзідэнта на будаўніцтва яшчэ дзесяці МТК у кожнай вобласці, —падкрэсліў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама. — Кіраўнік дзяржавы падтрымаў і дадатковае будаўніцтва двух ферм за кошт сродкаў Мінска, бо туды ідзе ў тым ліку і наша прадукцыя. У нас ёсць шэраг напрацовак па будаўніцтве новых МТК, некаторыя аграгаспадаркі збіраюцца рабіць гэта наогул за свой кошт.

Сяргей Савіцкі рэзюмуе, што новыя МТК стануць сур’ёзнай падмогай не толькі гаспадаркам, але і ўсёй Магілёўскай вобласці. Бо гэта дадатковыя працоўныя месцы, годны заробак і, адпаведна, развіццё сельскіх тэрыторый.

Фота БелТА