Top.Mail.Ru

Прыгажосць веславання — у кадры

18.08.2025 | 07:54

За апошнія 50 гадоў на «Беларусьфільме» гэта першы мастацкі спартыўны фільм. Здымкі праходзяць у маляўнічых месцах Беларусі — на Іслачы ў Кіяўцы, на Чыжоўскім вадасховішчы, у Заслаўі. 


Рэжысёрам спартыўнага фільма стаў Дзмітрый Сарока, для якога гэта першы поўны метр. «Частку здымак мы ажыццяўляем на 16- міліметровую плёнку для таго, каб стварыць аўтэнтычнасць успрымання. У нас будуць дастаткова складаныя здымкі спаборніцтваў», — падзяліўся Дзмітрый Сарока.

Акцёрскі састаў малады, асноўных персанажаў — спартсменаў у акадэмічным веславанні — іграюць хлопцы-падлеткі. «Галоўную ролю выконвае Міхаіл Цуба. Яму даверылі яе, бо мы праводзілі кастынг менавіта сярод беларускіх акцёраў, і Міхаіл здаўся нам найбольш цікавым. Роля складаная, драматычная, але ў яго даволі шырокі дыяпазон», — тлумачыць рэжысёр. Сам Міхаіл Цуба сцвярджае, што герой цалкам адпавядае яму: мэтанакіраваны, добры і ў той жа час сур’ёзны. Моцна прывязаны да сваёй каманды і сям’і. «Мне гэты вобраз вельмі блізкі. На здымачнай пляцоўцы дапамагае атмасфера, наш калектыў. Мы з хлопцамі, з якімі я здымаюся, ужо пасябравалі, нам добра працаваць разам. Таксама падтрымлівае мая мама, бо часта прыязджае назіраць за здымачным працэсам». 
  • Падчас здымак на Чыжоўскім водасховішчы атрымалася пагутарыць і з іншымі акцёрамі. Як выявілася, е для ўсіх запланаваная роля стала лёгкай. Напрыклад, Дзяніс Серыкаў павінен выйсці з зоны камфорту, каб сыграць Ярыка. «Гэта вельмі цікавы персанаж, незвычайны і на самай справе складаны для мяне, таму што па характары экстраверт, а гэта супрацьлегласць мяне, і дзеля яго мне даводзіцца мяняцца. Ён вельмі яркі, светлы, любіць жартаваць».
Перад пачаткам здымак хлопцы паўтары месяцы займаліся акадэмічным веславаннем. Сам рэжысёр непасрэдна звязаны з гэтым відам спорту. Ён займаўся веславаннем, калі быў падлеткам, таму для яго гэта асаблівы праект. «Увесь фільм і ёсць такое эмацыянальнае адчуванне, якое было ў мяне самога, калі я займаўся веславаннем. Гэта не толькі трэніроўкі, але і зборы ў розных маляўнічых месцах. І ў цэлым такая хлапечая атмасфера, якая будзе ў фільме, таксама ўзятая з асабістага вопыту». І ўсё ж на здымках прысутнічае трэнер Гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту Іна Ярмаш. Яна рыхтавала хлопцаў да здымак, вучыла іх веславаць, каб кадр выглядаў максімальна натуральна. «Для мяне такі вопыт удзелу ў здымках першы. Усё цікава, незвычайна. Ніякіх складанасцяў не ўзнікае, акцёры хутка разумеюць, што рабіць, з першага разу», — прызналася яна. Таксама здымачную каманду кансультуе выканаўчы дырэктар федэрацыі веславання Сяргей Храмкоў. «Федэрацыя веславання нам вельмі моцна дапамагае, як як і Міністэрства спорту, — і спартсменамі, і лодкамі. Усю апамогу, якая можа спатрэбіцца, яны нам аказваюць», — кажа рэжысёр. 

Вікторыя СОН
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю