У дзяцінстве, калі толькі пазнаеш таямніцы сусвету, гэтая неабходнасць асабліва вострая. І вельмі добра, калі такім спадарожнікам становіцца блізкі чалавек — сястра ці брат. Менавіта пра такую духоўную сувязь і расказвае Кацярына Залеская ў сваёй новай кнізе «Вясёлыя сястрычкі», якая выйшла сёлета ў Выдавецкім доме «Звязда».
У цэнтры падзей — прыгоды галоўных гераінь: васьмігадовай дзяўчынкі Ангеліны і яе двухгадовай сястрычкі Насці, якія, нягледзячы на адрозненні ў характарах і адчувальную розніцу ва ўзросце, заўсёды разам. Для іх не існуе складаных задач: і пікнік у кватэры арганізуюць, і прыгожы манікюр адна адной зробяць, і разам у школу пойдуць (нягледзечы, што малодшай усяго два гады), і завядуць хатняга гадаванца ўпотай ад бацькоў. Пісьменніца з гумарам і цеплынёй апісвае цікавыя прыгоды дзяўчынак, робячы акцэнт на шчырым сяброўстве і ўзаемападтрымцы, якія грэюць сэрца нават у самы пахмурны дзень.
Кніга арыентавана на дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту і змяшчае дзесяць кароткіх апавяданняў. Выданне добра падыходзіць для сямейнага чытання, калі ва ўтульнай атмасферы можна пасмяяцца з неардынарных рашэнняў галоўных гераінь. Яркія ілюстрацыі Дзіяны Бецун дапаўняюць твор, ствараючы цэласны мастацкі свет. Дзякуючы запамінальным вобразам кожнае апавяданне набывае адметную выразнасць.
Лізавета КРУПЯНЬКОВА