Top.Mail.Ru

У выдавецтве «Беларусь» выйшаў зборнік апавяданняў і казак студэнткі з Магілёва

Аўтар: Мікола Берлеж
20.02.2025 | 07:00

Выдавецтва «Беларусь» працягвае падтрымку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу LitUp (арганізатар праекта — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь). Навінка — зборнік апавяданняў і казак студэнткі гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Маргарыты Садоўскай «Волшебное превращение». 




Пад адной вокладкай сабрана болей чым 20 твораў. Маладая пісьменніца знайшла сваіх герояў, паспрабавала выбудаваць адметныя казачныя гісторыі («День рождения Чуфа», «Малышка и картофельный Эльф», «Чомик — хранитель чемоданов»). Часам і добра вядомыя насельнікі жывой прыроды (як у апавяданнях і казках «Шмель», «Щенок», «Улитка на дорожке») падаюцца даволі знаёмымі і прыцягальнымі:яны жывуць не толькі ў пісьменніцкай фантазіі, а недзе блізка. Відавочна, што так атрымліваецца з-за той шчырасці, якая кіруе аўтарам, вызначае яе мастацкія памкненні. 

Кніга «Волшебное превращение» Маргарыты Садоўскай, якая, безумоўна, марыць пра шчаслівую пісьменніцкую кар’еру, знойдзе свайго чытача ў розных кутках нашай краіны. 

Мікола БЕРЛЕЖ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю