Графік асабістага прыёму

Графік асабістага прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам «Выдавецкага дома «Звязда»

Пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку

Дні і гадзіны прыёму

Месца прыёму

Дырэктаргалоўны рэдактар

Ануфрыева Вольга Аляксандраўна

Штомесяц другі аўторак месяца

з 8.00 да 13.00

з 14.00 да 15.00

г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, каб. 501*

тэл. (+375 17) 292-38-21

Першы намеснік дырэктара

Ляўковіч Алена Леанідаўна

Штомесяц трэці чацвер месяца

з 14.00 да 20.00

г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, каб. 504*

тэл. (+375 17) 292-14-25

Намеснік дырэктара

Крачава Наталля Ільінічна

Штомесяц першы аўторак месяца

з 8.00 да 13.00

г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, каб. 528*

тэл. (+375 17) 292-35-05

Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар газеты "Літаратура і мастацтва"”

Чарота Аляксей Іванавіч

Штомесяц трэцяя пятніца месяца

з 8.00 да 13.00

г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. 5а*

тэл. (+375 17) 325-85-25

*Папярэдні запіс па тэл. 8017-311-17-13.

Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму дырэктара – галоўнага рэдактара, асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму іншай службовай асобы, якая праводзiць асабісты прыём, дырэктар – галоўны рэдактар забяспечвае своечасовае і належнае выконванне яе функцый іншай службовай асобай Установы.

Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочым, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

Пры правядзенні асабістага прыёму па рашэнні дырэктара – галоўнага рэдактара могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымка), пра што заяўнік апавяшчаецца да пачатку асабістага прыёму.


Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда»

Асабiсты прыём грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, iх прадстаўнiкоў, прадстаўнiкоў юрыдычных асоб у Выдавецкім доме «Звязда» (далей — Установа) праводзiцца ў адпаведнасцi з графікам і ажыццяўляецца дырэктарам — галоўным рэдактарам, яго намеснікамі.

Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, абвешчаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочым, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

У выпадку адсутнасці дырэктара — галоўнага рэдактара, прыём ажыццяўляе намеснік, які выконвае яго абавязкі.

Службовыя асобы, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама супрацоўнікі Установы, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісе на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:

  • звароту па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Установы;
  • звароту ў дні і гадзіны, якія не адпавядаюць графіку прыёму;
  • калі падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць заяўніка;
  • калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
  • калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё — і відэазапіс, кіна — і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
  • непрад’яўлення дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.

Пры звароце на асабiсты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу (пашпарт, вiд на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнiкi заяўнiка павiнны прад’явiць дакументы, якiя пацвярджаюць iх паўнамоцтвы.

Папярэдні запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Установы ажыццяўляецца ў працоўныя дні па тэлефоне з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 па нумары +375 17 292 38 21, 311 17 13, а таксама пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения. бел. Папярэднi запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца не пазней аднаго працоўнага дня да даты правядзення прыёму.

Пры запісе на прыём неабходна ўказаць:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка,
  • кантактны тэлефон,
  • адрас пражывання,
  • кароткі змест узніклага пытання,
  • да каго з кіраўніцтва на прыём і на якое чысло месяца.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю