0

Надвор'е: чакаюцца залевы і моцны парывісты вецер

23.06.2025 | 14:11

Ноччу ў сярэдзіне апошняга чэрвеньскага тыдня будзе даволі холадна, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак ўмовы надвор’я будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты і няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца ноччу воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні. Днём пераменная воблачнасць, на большай частцы тэрыторыі будуць ісці кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер уначы пераменных напрамкаў, удзень заходні парывісты, уначы месцамі, раніцай і ўдзень у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 10 да 16 °C, максімальная днём ад 17 да 23 °C. Атмасферны ціск начной парой будзе падаць, днём слаба расці.

У сераду ўначы надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, удзень адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачна, ноччу з праясненнямі. Уначы месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Днём часам дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходняй чвэрці парывісты, ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 9 да 15 °C, а максімальная днём ад 15 да 21 °C, у паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах да 23 °C.

У чацвер уначы стане яшчэ халадней. У гэтыя суткі, ноччу захаваецца ўплыў франтальнага раздзела, які ссоўваецца ва ўсходнім напрамку. Днём надвор’е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па паўночным усходзе краіны адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца ноччу воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 8 да 14 °C, а максімальная днём складзе ад 17 да 24 °C, па захадзе краіны да 26 °C.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю