0

Турчын: Беларусь у аснову сваёй знешняй палітыкі ставіць «эканамічную дыпламатыю»

24.06.2025 | 08:33

Пра гэта сёння, 26 чэрвеня, заявіў на адкрыцці Еўразійскага эканамічнага форуму Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. 


Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што такое маштабнае міжнароднае мерапрыемства — гэта ўнікальная пляцоўка, дзе прадстаўнікі дзяржаўнай улады, бізнесу і экспертнай супольнасці абменьваюцца думкамі, дзеляцца вопытам, знаходзяць шляхі вырашэння сумесных задач у розных сферах дзейнасці. Ён падкрэсліў, што высокая цікавасць да ўдзелу ў форуме пацвярджае рэальную запатрабаванасць такіх мазгавых штурмаў і выказаў упэўненасць, што многія з удзельнікаў прыбылі сюды з папярэднімі дамоўленасцямі, ідэямі па актывізацыі супрацоўніцтва, укараненні новых форм і метадаў работы.

— Беларусь у аснову сваёй знешняй палітыкі ставіць «эканамічную дыпламатыю», у аснове якой спрашчэнне працэдур гандлю, імкненне выбудаваць узаемавыгадную мадэль супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі, — акцэнтаваў увагу Аляксандр Турчын.- На аснове названых прынцыпаў будуецца і інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў рамках ЕАЭС, якое за мінулыя 10 гадоў прынесла прыкметныя вынікі і стала важным інструментам развіцця для ўсіх дзяржаў-членаў, у тым ліку і для Рэспублікі Беларусь. Так, з 2015 па 2024 год экспарт Беларусі ў краіны ЕАЭС вырас больш чым у 2,5 раза. 
Паводле яго слоў, за 10 гадоў у рамках ЕАЭС аб’ём прамысловай вытворчасці Рэспублікі Беларусь павялічыўся амаль на 20 працэнтаў і склаў 62 млрд.долараў. 
— Пры гэтым беларускі бок неаднаразова заяўляў аб неабходнасці прыняцця дзейсных мер, накіраваных на ўмацаванне тэхналагічнага суверэнітэту ЕАЭС, — падкрэсліў Прэм’ер-міністр.- Аб’яднаўшы нашы ўнікальныя кампетэнцыі, мы зможам стварыць эксклюзіўную прадукцыю, дасягнуць яшчэ большага эфекту. Выкарыстанне гэтых патэнцыялаў павінна стаць задачай стратэгічнага развіцця Саюза.
Прэм’ер-міністр Беларусі адзначыў, што нашай краіне ёсць што прапанаваць Еўразійскім партнёрам:

— Мы валодаем значным вопытам у машынабудаванні, нафтахіміі, дрэваапрацоўцы, развіцці аграпрамысловага комплексу. 

Ён нагадаў, што Беларусь уваходзіць у лік лідараў па вытворчасці кар’ерных самазвалаў гандлёвай маркі «БЕЛАЗ»:
— Адна з іх мадэляў занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі аўтамабіль. Сёння вы можаце бачыць яго на пляцоўцы перад выставачным цэнтрам, як і ўзоры тэхнікі беларускіх машынабудаўнікоў.
Аляксандр Турчын падкрэсліў: беларускія тавары ў ЕАЭС даўно добра ведаюць і любяць, а брэнд «Зроблена ў Беларусі» стаў для многіх сінонімам якасці:
— І мы маем намер свой аўтарытэт у гэтым пытанні падтрымліваць. 
 Беларусь уносіць важкі ўклад і ў забеспячэнне харчовай бяспекі ЕАЭС:
— У 2024 годзе намі экспартавана прадукцыі на суму каля 7 мільярдаў долараў. Доля нашай краіны ва ўзаемным гандлі Саюза харчовымі таварамі перавышае 40 працэнтаў. Мы заўсёды гатовыя гарантаваць пастаўкі якаснага беларускага харчавання на рынкі партнёраў па ЕАЭС. 
Screenshot_208.jpg

 Яшчэ адзін напрамак, на якім акцэнтаваў увагу Прэм’ер-мінсітр стаў ІТ-сектар:
— Наша краіна ўваходзіць у лік сусветных лідараў па экспарце IT-паслуг на душу насельніцтва. Мабільныя дадаткі, створаныя рэзідэнтамі Беларускага Парка высокіх тэхналогій, выкарыстоўвае звыш 1 мільярда людзей больш чым у 190 краінах свету. 
  • Ён выказаў гатоўнасць беларускага боку да актыўнага ўдзелу ва ўзгадненні лічбавых палітык дзяржаў — членаў ЕАЭС, развіцці кібербяспекі і абароны ад лічбавых пагроз, стымуляванні інавацый і падтрымцы стартапаў у сферы інфармацыйных тэхналогій.
Гаворачы аб выбары тэмы форуму, Аляксандр Турчын канстатаваў не выпадковасць яе выбару: 
— Прэзідэнт Беларусі ў звароце да кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС адзначыў, што бягучы 2025 год з’яўляецца знакавым: завяршаючы пяцігодку рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі, мы фарміруем падмурак для паспяховага старту новага этапу, закладзенага ў дэкларацыі «Еўразійскі эканамічны шлях».
Ён звярнуў увагу на тое, што гэтыя два дакументы лепш за ўсё адказваюць на галоўныя пытанні аб выніках і перспектывах інтэграцыйнага будаўніцтва на еўразійскай прасторы.
— Дыялог аб стратэгіі Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, яе выніках і перспектывах дазволіць дзяржавам-членам зверыць гадзіннікі для далейшага сумеснага руху наперад,- выказаў упэўненасць Прэм’ер-міністр і пажадаў удзельнікам форуму плённай працы і паспяховых перамоў.
Screenshot_209.jpg

Вольга АЛЯКСАНДРАВА.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю